Дырэктар адной з магілёўскіх школ падазраецца ў карупцыі

10

Як паведаміла БелаПАН прадстаўнік абласной пракуратуры Алена Шумейка, з лістапада 2014 па студзень 2016 года былы дырэктар сістэматычна даваў указанні галоўнаму бухгалтару школы, каб налічваліся і выплачваліся прэміі абмежаванаму колу службовых асоб i работнiкаў установы. У выніку быў нанесены ўрон — больш за 18 тысяч рублёў.

У дачыненні да былога дырэктара распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), якая перададзеная для расследавання ва УСК па Магілёўскай вобласці.


Няма запісаў для адлюстравання