Мінскія дынамаўцы выйгралі ў маскоўскіх аднаклубнікаў — 5:1

11

Матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ прайшоў на лёдзе “Мінск-Арэны”, паведамляе Еўрарадыё.

Лік у сустрэчы на 8-й хвіліне адкрыў Уладзімір Бруквін з маскоўскага ХК “Дынама”. Аднак неўзабаве мінскія хакеісты ўпэўнена перахапілі ініцыятыву. Куінтан Хаўдэн на 12-й хвіліне зраўняў лік. Увогуле ж канадскі форвард аформіў у гэтым матчы хет-трык, забіўшы шайбы на 28-й і 57-й хвілінах. Па адной забітай шайбе запісалі на свой рахунак Аляксей Кулакоў (17) і Андрэй Сцяпанаў (60).

“Зубры” падняліся на 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Пасля 17 гульняў каманда мае 20 ачкоў.

Наступны матч мінскае “Дынама” таксама правядзе дома: 4 кастрычніка беларускіх хакеістаў чакае сустрэча з “Барысам” з Астаны.

Поделиться ссылкой: