Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Ніякіх змен у заканадаўстве перад мясцовымі выбарамі 2018 года, хутчэй за ўсё, не будзе, яны пройдуць па старых правілах. Гэта вынікае з учарашняга адказу старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай на пытанне БелаПАН.
13:15 2 кастрычнiка 2017
1528
Памер шрыфта
Фота "Радыё Свабода"

“Ну пра што вы кажаце, калі іх ужо выносіць?” — нібыта нават абурылася пані Ярмошына. І патлумачыла: “Мы ўжо распрацавалі і 4 лістапада хочам правесці пасяджэнне ЦВК, дзе зацвердзім метадычныя тлумачэнні. Рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ будуць ўлічвацца толькі ў правапрымяняльнай практыцы, там, дзе можна не мяняць закон”.

Самае смешнае, што адна з рэкамендацый БДІПЧ палягае акурат у тым, каб асноўныя аспекты выбарчага працэсу рэгуляваліся законам, а не пастановамі ЦВК.

Увогуле ж не першы раз спадарыня Ярмошына выказваецца ў тым духу, што коней, маўляў, на пераправе не мяняюць. Прасцей кажучы, што мала часу да чарговай кампаніі, каб усчынаць ломку законаў.

Але гэтым разам Еўропу “кіданулі” зусім вераломна. Нагадаю, што выніковы даклад БДІПЧ АБСЕ аб назіранні за парламенцкімі выбарамі 2016 года быў гатовы яшчэ летась у снежні.

У тым дакуменце акурат і ўтрымліваліся 32 рэкамендацыі Мінску, як палепшыць выбарчае заканадаўства. У прыватнасці, гаворка ішла пра тое, што трэба стварыць належныя ўмовы для палітычнай канкурэнцыі,  павысіць празрыстасць галасавання, у тым ліку праз бесперашкодны доступ назіральнікаў і выразны паказ публіцы кожнага бюлетэню.

Яшчэ болей, беларускі бок нібыта дэманстраваў гатовасць прыслухацца. Прааналізаваць прапановы АБСЕ было даручана адмыслова створанай міжведамаснай экспертнай працоўнай групе. Праўда, ад пачатку бянтэжыла, што група складалася з “государевых людей”, у яе не захацелі ўлучаць, напрыклад, апазіцыйную дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Ганну Канапацкую.

Тым не меней, Ярмошына па выніках працы групы заявіла, што ўлічана блізу 50% рэкамендацый АБСЕ. “Выніковыя прапановы маюць збалансаваны характар і адпавядаюць рэкамендацыям АБСЕ”, — запэўніла тады кіраўніца ЦВК.

Праўда, прапановы групы дасюль застаюцца сакрэтам для грамадскасці, так што маюцца вялікія падазрэнні, што ўлічаны акурат найменей прынцыповыя моманты.

Але ж хоць нейкія змены — лепей, чым нічога. Так ці іначай, прапановы працоўнай групы яшчэ пры канцы студзеня ляглі, як заяўлялася, на стол кіраўніка краіны. Хаця сёння высвятляецца, што трапілі яны ў доўгую скрыню.

Напачатку тая ж Ярмошына цвердзіла, што чакаецца адмысловая нарада ў прэзідэнта. І сапраўды, калі б тую нараду правялі аператыўна, то змены ў выбарчае заканадаўства можна было б вынесці яшчэ на мінулую вясновую сесію.

Але тая сесія прайшла, а нарада так і не адбылася. Пры тым што кіраўнік дзяржавы знайшоў час для шэрагу іншых нарад, уключна з той, на якой разглядаліся пытанні развіцця хакея.

Акурат сёння адкрылася ўжо асенняя сесія Палаты, але пытаннем пра змены выбарчага заканадаўства на ёй і не пахне. Натуральна, калі б была адмашка, то дэпутаты пракруцілі б адпаведны праект у рэжыме абваранай кошкі. Але адмашкі няма і, мяркуючы па сённяшніх словах Ярмошынай, не будзе.

У чым жа загваздка? Натуральна, слаба верыцца, што за восем месяцаў высокае начальства не знайшло часу між інспекцыямі якасці буракоў ды ходу сяўбы трыцікале. Тут спрацавалі іншыя чыннікі.

Па-першае, адбыліся пратэсты “дармаедаў”. Наверсе атрымалі вялікі стрэс. Там прыкідваюць: не выключана, што незадавальненне часткі электарату адаб’ецца і на кампаніі мясцовых выбараў. Дык нашто даваць нейкія паслабленні апанентам рэжыму?

Яшчэ момант: ёсць версія, што мясцовыя выбары, якія мусяць прайсці не пазней за 18 лютага 2018 года, могуць быць спалучаны з рэферэндумам, на якім паставяць сярод іншых пытанне пра павелічэнне прэзідэнцкага тэрміну да сямі гадоў. І калі так, то з гледзішча ўлад перад такой адказнай кампаніяй таксама не варта займацца эксперыментамі з выбарчым заканадаўствам.

Па-другое, беларускае начальства ўбачыла, што на разгоны тых самых “дармаедскіх” выступаў, масавыя арышты Еўропа адрэагавала слабавата. Захад не хоча сёння псаваць трэнд нармалізацыі адносін з афіцыйным Мінскам і таму не надта чапляецца да паводзін Мінска.

На просьбу журналіста распавесці, якія ж менавіта навацыі ў выбарчым заканадаўстве былі пакладзены на стол Лукашэнку, Ярмошына ўчора адказала: “Я ўжо, шчыра кажучы, і прызабыла іх, мы ліст падавалі ў канцы студзеня”.

Так што з выкананнем хаця б часткі рэкамендацый АБСЕ беларускія ўлады Еўропу цынічна прадынамілі.

На гэту ж тэму: Чым нямецкая стабільнасць адрозніваецца ад беларускай

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

17 лістапада 2017

От Пантеона к «Круглому столу»? Или наоборот?

На прошлой неделе реанимировался экс-министр иностранных дел Петр Кравченко.
15 лістапада 2017

Алег Тычына: У апазіцыйных партый няма рэсурсу, каб узяць уладу…

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына аб’явіла дату чарговых выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Асноўны дзень галасавання – 18 лютага.
14 лістапада 2017

Цены на импорт снижаются, на продукцию отечественного производства – растут

Правительство добилось замечательных успехов в снижении темпов инфляции. Планировалось, например, что за текущий год индекс потребительских цен не превысит 109%, в январе-сентябре по сравнению с декаб