З 2004 года Наталля Гардзіенка з’яўляецца рэдактарам альманаха “Запісы БІНІМу”. Беларускі інстытут навукі і мастацтва ад пяцідзесятых гадоў аб’ядноўваў навукоўцаў, пісьменнікаў і мастакоў, якія апынуліся ў эміграцыі, і дапамагаў ім працягваць займацца навуковай і творчай дзейнасцю. На вокладцы альманаха – партрэты асобаў, якія і сталі галоўным падмуркам і рухавіком БІНІМу.

«Хронікі» — гэта гісторыя Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, расказаная моваю дакументаў: лістоў, успамінаў з архіваў двух старшыняў БІНІМу – Вітаўта Тумаша, заснавальніка і шматгадовага кіраўніка БІНІМу, і Вітаўта Кіпеля, які ўзначальвае арганізацыю з 1982 года.

У Нью-Ёрку прэзентавана кніга "Хронікі БІНІМу"

У Нью-Ёрку прэзентавана кніга "Хронікі БІНІМу"

У Нью-Ёрку прэзентавана кніга "Хронікі БІНІМу"

Мэта альманаха была не апісаць храналагічна гісторыю, а хутчэй паказаць яе праз гістарычныя дакументы – ліставанне, дакументы, успаміны.

БІНІМ быў заснаваны 16 снежня 1951 г., зарэгістраваны 13 жніўня 1953 г. як арганізацыя са штаб-кватэрай у г. Нью-Ёрк з правам дзейнасці на ўсёй тэрыторыі ЗША. Мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955) і Канадзе (Таронта, з 1967). Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку. З канца 1980-х інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі.