Напрыклад, у суседняй Польшчы існуюць тры буйныя этнічныя групы: сілезцы, кашубы і гуралі. З іх толькі сілезцы намагаюцца пэўнай аўтаноміі.

Яны пражываюць на тэрыторыях сучасных Вялікапольскага, Ніжнесілезскага, Любушскага, Апольскага і Сілезскага ваяводстваў Польшчы. Іх колькасць скаладае крыху больш за 800 тыс. чалавек. Яны сталі часткай Польскага Каралеўства яшчэ ў 999 годзе, але захавалі сваю ідэнтычнасць і па сённяшні дзень. Самы буйны горад гэтай вобласці – Уроцлаў. Размаўляюць сілезцы на сілезскай і польскай мове. З 90-ых гадоў у іх прадстаўлены нацыяналістычны рух, які намагаецца прызнання сілезцаў як нацыянальнасці, а таксама за аўтаномію дзвух рэгіёнаў: Верхняй і Ніжняй Сілезіі. Розніца ў мовах ёсць, і даволі вялікая. Самі паглядзіце: Ślůnsko godka (сілезійская мова), etnolekt śląski / gwara śląska (польская мова).

Народны касцюм у іх таксама адрозніваецца ад польскага.

Могуць стаць Каталоніяй... Якія ўнікальныя этнічныя рэгіёны ёсць у суседзяў Беларусі?
Сілезцы

Хоць у Літве і Латвіі ёсць свае моцна вызначыя этнападгрупы (жамойты і латгальцы адпаведна), але яны не выступаюць за аўтаномію, а іх мовы маюць досыць моцны юрыдычны статус. У Літве, напрыклад, варыянты аўкштайцкія і жамойцкія аднолькава прадстаўлены ў слоўніках.

Ва Украіне такой групай з’яўляюцца крымскія татары, якія маюць сваю культуру і мову. І дарэчы, яны маюць сваю аўтаномію. Але зараз іх статус вызначыць цяжка, бо іх тэрыторыя дэ факта акупавана Расіяй. Крымскіх татараў ва Украіне на сённяшні дзень каля 250 тысяч.

Могуць стаць Каталоніяй... Якія ўнікальныя этнічныя рэгіёны ёсць у суседзяў Беларусі?
Крымскія татары

Самую вялікую колькасць этнагруп мае Расія, што не дзіўна – гэта ж поліэтнічная федэрацыя. Але ж самымі вялікімі засталіся толькі чатыры: чачэнцы, чувашы, татары і башкіры.

Усе гэтыя групы маюць сваю аўтаномію, але з захаваннем сваіх моў ёсць пэўныя праблемы. З-за моцнай русіфікацыі, большасць этнасаў Расіі паціху знікаюць, што можна сказаць і аб гэтай чацвёрцы.

Чачэнская рэспубліка – аўтаномія ў складзе Расіі, мае каля 1,3 мільёнаў чачэнскага насельніцтва. Пры гэтым, іх мова таксама захавалася і мае шырокі распаўсюд. Дарэчы, менавіта яны двойчы ваявалі з Расіяй за сваю незалежнасць.

Могуць стаць Каталоніяй... Якія ўнікальныя этнічныя рэгіёны ёсць у суседзяў Беларусі?
Чачэнцы

Чувашы таксама маюць свой край у Расіі – Чувашскую Рэспубліку. Іх колькасць складае пад 900 тысяч чалавек, але недзе толькі палова добра ведае і выкарыстоўвае сваю родную мову.

Могуць стаць Каталоніяй... Якія ўнікальныя этнічныя рэгіёны ёсць у суседзяў Беларусі?
Чувашы

Татары з’яўляюцца другой пасля рускіх этнагрупай Расіі і большасць з іх пражывае ў сваёй аўтаноміі – Татарстане. Нягледзячы на тое, што сама рэспубліка поліэтнічная, татары там складаюць некаторую большасць – 53% (крыху больш за 2 мільёны) ад усяго насельніцтва. Татарская мова развіваецца і выкарыстоўваецца.

Могуць стаць Каталоніяй... Якія ўнікальныя этнічныя рэгіёны ёсць у суседзяў Беларусі?
Татары

Башкіры з’яўляюцца асноўнай нацыяй Башкартастана – такой жа аўтаноміяй Расіі, як і мінулыя народы. Іх не так шмат – каля 1,5 мільёна чалавек, таму нават у сваёй рэспубліцы яны не маюць большасці. Башкірскую мову назваюць роднай каля 71% башкіраў.

Могуць стаць Каталоніяй... Якія ўнікальныя этнічныя рэгіёны ёсць у суседзяў Беларусі?
Башкіры