Нагадаем, што 2 жніўня супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК правялі ператрусы ў супрацоўнікаў незалежных прафсаюзаў. Ігар Комлік разам з Генадзем Фядынічам. Кіраўніком РЭПу, былі арыштаваны паводле абвінавачанне ва ўхіленні сплаты падаткаў, пазней Фядыніч быў адпушчаны да суда, а Комлік заставаўся ў СІЗА №1.

02 кастрычнiка. Палiтычны зьняволены Ігар Комлік выпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе.

Posted by Ales Bialiatski on Montag, 2. Oktober 2017

Нядаўна Генадзь Фядыніч каментаваў “Народнай Волі”, што лічыць утрыманне Ігара Комліка пад вартай негуманным. Кіраўнік прафсаюза заявіў, што абвінвачванне ў нясплаце падаткаў беспадстаўнае і ўзнікла праз тое, што прафсаюз рэальна дапамагае бараніць правы працоўных. Яшчэ 3 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала справу палітычна матываванай.