Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь выступіў на стадыёне ў Сеуле перад шматтысячнай аўдыторыяй.
11:00 29 верасня 2017
45
Памер шрыфта
Сеул

Днямі Станіслаў Шушкевіч вярнуўся з Паўднёвай Карэі, дзе браў удзел у мерапрыемствах, якія арганізаваў Сусветны міжрэлігійны савет за мір. Пра тое, што гэта была за паездка, ён распавёў “Народнай Волі”:

– Саміт, які быў прысвечаны барацьбе за мір, прайшоў проста шыкоўна, – кажа Станіслаў Станіслававіч. – На форум запрасілі былых кіраўнікоў дзяржаў, парламента, экс-прэм’ер-міністраў і старшыняў Вярхоўных судоў. Асноўная імпрэза адбывалася на стадыёне, які быў запоўнены пад завязку. Было вялікае тэатралізаванае прадстаўленне, якое доўжылася амаль восем (!) гадзін. Там жа на стадыёне і кармілі, таму ўсё праляцела, як адно імгненне. А закончылася мерапрыемства вялікім феерверкам.

– Вы таксама выступалі перад прысутнымі?

– Так, выступленне павінна было займаць не больш за 8 хвілін, але я ўклаўся ў шэсць з паловай. Тэкст зараней узгаднілі, перавялі на 10 моў і надрукавалі. Акрамя таго, на табло сінхронна ішлі цітры майго даклада. Увогуле, у Сеуле мы з жонкай (а яе таксама запрасілі) правялі не адзін дзень, і ўражанні засталіся самыя найлепшыя. Паўднёвая Карэя – настолькі высокатэхналагічная краіна, што проста дзіву даешся, якімі тэмпамі яна развіваецца штогод.

– Можа быць, нешта там набылі на памяць?

– Нічога не куплялі, але тым не менш прывёз дадому цэлы чамадан падарункаў. І падарункі вельмі цікавыя. У Сеуле нас увесь час суправаджаў мясцовы мастак-дызайнер, і ён падарыў нашы партрэты, якія сам намаляваў. Я атрымаўся такі прыгожы, што аж не верыцца. А жонку і наогул памаладзіў гадоў на трыццаць. Павесіў у кватэры карціны на сцены і сяджу, як у галерэі. Таксама падаравалі неверагодна смачную карэйскую гарбату, былі і іншыя прэзенты – кнігі, сувеніры. Адзінае, што крыху азмрочыла паездку, дык гэта тое, што ў Маскве падчас перасадкі згубілі мой чамадан. Праўда, праз дзень знайшлі і прывезлі аж дадому…

Тэмы:, ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

11 кастрычнiка 2017

Лукашенко предлагает «приводить в чувства» постсоветские структуры

На заседании Совета глав государств СНГ в Сочи Александр Лукашенко предложил отказаться от Межпарламентской ассамблеи СНГ или реформировать ее. Постсоветские структуры "нужно приводить в чувства", счи
9 кастрычнiка 2017

Шушкевіч назваў беларускую апазіцію палітычна неадукаванай

8 кастрычніка анлайн-часопіс “Ідэя” правёў канферэнцыю “Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus”. У мерапрыемстве бралі ўдзел адметныя, з пункту гледжання арганізатараў, беларусы, якія абгрунтоўв
5 кастрычнiка 2017

Лукашэнка і Мадура вераць у вялікія перспектывы адносін Беларусі і Венесуэлы

"Упэўнены, што ў беларуска-венесуэльскіх адносін выдатныя перспектывы", — заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках перамоў з прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам 5 кастрычніка ў Мінску.