Дзмітрый Смольскі — сын музыказнаўцы Браніслава Смольскага. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі.

З 1962 па 2014 гг. Д. Смольскі вёў клас кампазіцыі ў Беларускай акадэміі музыкі.

Дзмітрый Смольскі стварыў оперы «Сівая легенда» (паводле У. Караткевіча) і «Францыск Скарына»; манументальную араторыю «Мая Радзіма» на вершы беларускіх паэтаў, шмат іншых твораў.

Дзмітрый Браніслававіч быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (1980), у 1987 г. атрымаў званне народнага артыста Беларусі, у 2013 г. быў узнагароджаны Ордэнам Францішка Скарыны (2013 года). Яго сын — вядомы музыка-мультыінструменталіст Віктар Смольскі.