Мінгарвыканкам зарэгістраваў офіс будучага ўніверсітэта “Альбарутэнія” з выкладаннем на беларускай мове

51

“Офіс зарэгістраваны як структурнае падраздзяленне ТБМ “Універсітэт “Альбарутэнія”. Ён знаходзіцца на адрасе: вуліца Шчарбакова, 32, — сказаў Трусаў. — На днях мы туды завязем мэблю і будзем далей працаваць — пададзім на рэгістрацыю статут універсітэта, а затым будзем падаваць дакументы для атрымання ліцэнзіі на права вядзення адукацыйнай дзейнасці”.

Трусаў мяркуе, што на ўсе фармальнасці можа пайсці прыблізна год. У выпадку атрымання ўсіх неабходных дакументаў і дазволаў ва ўніверсітэце спачатку пачне працу магістратура, куды плануецца прыняць 200-300 студэнтаў. Паводле слоў Трусава, на першым этапе неабходна падрыхтаваць магістраў, якія пасля заканчэння змогуць стаць выкладчыкамі ўніверсітэта для студэнтаў-бакалаўраў.

“У нас ёсць выкладчыкі, у тым ліку тыя, хто раней працаваў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, якія будуць выкладаць на беларускай мове, — сказаў Трусаў. — Арыентацыя ў нас будзе на класічны ўніверсітэт з апорай на гуманітарныя навукі. Не выключаю, што таксама будзе падрыхтоўка ў IT-сферы, юрыстаў, па некаторых медыцынскіх спецыяльнасцях”.

Трусаў упэўнены, што ўніверсітэт будзе карыстацца “велізарным попытам”.

Фінансаванне пакуль бярэ на сябе ТБМ. “200 рублёў у месяц за арэнду офіса мы аплацім, — сказаў Трусаў. — А ў далейшым будзем шукаць спонсараў і плюс аплата за навучанне”.

За стварэнне нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання актыўна выступае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, намесніца старшыні ТБМ.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!