Памятны знак уяўляе сабою спалучэнне зламаных галінак, быццам загубленых жыццяў, і фігуры загінулай дзяўчынкі – Міхле Сасноўскай, як увасаблення загінулых на вайне дзяцей.

З Навагрудскага гета ў час вайны збеглі 250 чалавек, пракапаўшы сабе 220 метровы тунэль на волю. Для гэтага напрацягу амаль чатырох месяцаў прыйшлося вынесці ў кішэнях больш за 250 тон зямлі. Уцёкі адбыліся 26 верасня 1943 года.

Ідэя экспазіцыі “Музея Яўрэйскага супраціву” з’явілася яшчэ ў 1992 годзе і была прапанавана адным з выжыўшых падчас ўцёкаў – былым вязнем навагрудскага гета Джэкам Каганам. Музей быў адкрыты ў 2007 годзе.

У Навагрудку адкрылі памятны знак у Музеі Яўрэйскага супраціву

У Навагрудку адкрылі памятны знак у Музеі Яўрэйскага супраціву

Фота Яўгена Калодзіна — старшыні асацыяцыі “Shomer-Inetrnational”