У дамашнім паядынку 23-га тура з адным з аўтсайдараў першынства «Іслаччу» гарнякі перамаглі з буйным лікам 4:0. Мінскія дынамаўцы ў гасцявым матчы з брэсцкім «Дынама» ўступілі з мінімальным рэзультатам — 0:1. Барысаўскі БАТЭ, які ідзе трэцім, на сваім полі разграміў «Слуцк» — 6:0. У гэтай сустрэчы хет-трык аформіў лідар атак барысаўчан Міхаіл Гардзяйчук, які з 14 галамі ўзначальвае бамбардзірскую гонку.

Рэзультаты астатніх сустрэч 23-га тура: «Гомель» — «Днепр» (Магілёў) — 0:0, «Славія» (Мазыр) — «Крумкачы» (Мінск) — 3:1, «Мінск» — «Віцебск» — 0:0, «Гарадзея» — «Нафтан» (Наваполацк) — 2:0, «Нёман» (Гродна) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 0:1.

Становішча ў групе лідараў: «Шахцёр» — 53 ачкі (розніца мячоў — 39-13), «Дынама» (Мінск) — 52 (33-12), БАТЭ — 51 (44-11). Унізе турнірнай табліцы па-ранейшаму «Іслач» і «Нафтан», у якіх па 8 заліковых балаў.

У 24-м туры сустракаюцца:

29 верасня — «Іслач» — «Славія», «Віцебск» — «Дынама» (Брэст);

30 верасня — «Крумкачы» — «Нёман», «Нафтан» — «Гомель», «Днепр» — «Мінск»;

1 кастрычніка — «Дынама» (Мінск) — БАТЭ, «Слуцк» — «Шахцёр», «Тарпеда-БелАЗ» — «Гарадзея».