Паводле Ананіч, публікацыя аўдыё прыватнай тэлефоннай размовы ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу не з’яўляецца парушэннем закона. Для нейкіх мер адказнасці ў дачыненні да БТ, падсумоўвае Ананіч, няма падставаўНов

— Адказ міністра інфармацыі можна цалкам публікаваць у рубрыцы «Ноў комэнт» — кажа Павел Севярынец, — У цэнтры Еўропы нечакана разгарнулася цэлая пірацкая дзяржава. У вас крадуць вашу прыватную размову, яе выстаўляюць у эфір на агляд мільёнаў, і — барабанная дроб! — урад афіцыйна прызнае гэта абсалютна дазволеным! Застаецца падняць «Вясёлага Роджэра» па-над будынкам Міністэрства інфармацыі на праспекце Пераможцаў, 11 і хорам, усім міністэрствам, зацягнуць песню «Пятнаццаць чалавек на куфар мерцвяка». Капітан Флінт адпачывае.

Публікацыя «праслушкі» грамадзян на БТ — не парушэнне

Публікацыя «праслушкі» грамадзян на БТ — не парушэнне