Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Следчы камітэт працягнуў тэрмін расследавання па “справе патрыётаў”. Адзін з яе фігурантаў распавёў “Народнай Волі” пра тое, ці ёсць зрухі ў расследаванні.
15:52 26 верасня 2017
19
Памер шрыфта
Фота: svaboda.org

Нагадаем: затрыманні пачаліся пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі 21 сакавіка гэтага года, што ў Беларусі “затрымалі дзясяткі баевікоў”, якія “трэніраваліся ў лагерах са зброяй”. Цягам некалькіх дзён стала вядома пра 35 затрыманых. Спачатку паведамлялася, што справа вядзецца аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (ч.3 арт.293 КК), пазней з’явілася абвінавачанне ў “стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання і ўдзеле ў ім” (арт.287 КК).

У чэрвені справа была перададзена ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Фігурантаў справы выпусцілі на волю, 30 чэрвеня з ізалятара выйшаў апошні зняволены – колішні кіраўнік «Белага легіёна» Міраслаў ЛАЗОЎСКІ.

– Гэта прадказальна, што тэрмін расследавання працягнуты, – кажа ён. – Цалкам верагодна, што справа ўвогуле можа “завіснуць” на нявызначаны тэрмін, хаця нешта дакладна прагназаваць досыць складана. Асабіста мяне следчыя зараз не выклікаюць, няма ніякай інфармацыі. Калі ідзе нейкі працэс, то можна нешта прагназаваць, але ж у нашым выпадку – зацішша.

– З аднаго боку, зацішша, а з іншага – крымінальная справа нікуды ж не знікла…

– Безумоўна, заставацца “пад следствам” увесь час не вельмі прыемна, але, на мой погляд, “хуткі варыянт” развіцця падзей меў бы для нас больш негатыўныя наступствы.

– Не так даўно вашага адваката Ганну Бахціну пазбавілі ліцэнзіі. Хто вас зараз абараняе?

– Пакуль я застаюся без адваката. І знайсці новага з улікам той сітуацыі, што склалася з Бахціной, як разумееце, не так проста. Сітуацыя з ёй наогул выглядае дзіўнай, бо пазбавілі ліцэнзіі чалавека, у якога каля 40 гадоў юрыдычнага стажу. Мінюст кажа, што, маўляў, у яе недастатковая кваліфікацыя, нейкія там памылкі дапускала… Смех! Я адно магу сказаць: Ганна Віктараўна – гэта прафесіянал з вялікай літары. Таму можна толькі выказваць версіі і здагадкі, адкуль вушы растуць ва ўсёй гэтай гісторыі. Бахціна ж не першы раз удзельнічае ў справах з палітычным адценнем.

– А як вы можаце пракаментаваць той факт, што заменена следчая група па «справе патрыётаў»?

– Я ведаю, што два былыя начальнікі гэтай групы звольніліся з органаў. Быццам бы пайшлі на пенсію. Тут цікавыя супадзенні. Спачатку Бахціну пазбаўляюць ліцэнзіі, затым раптам трапляюць пад “аптымізацыю” два кіраўнікі следчай групы, якая займалася справай “Белага легіёна”. З аднаго боку, паміж усім гэтым няма ніякай сувязі. А з іншага – тут ужо ўзнікаюць нагоды для розных думак. Час пакажа, ці было гэта простым супадзеннем…

Аўтар: Алесь Святланіч 
Крынiца: Народная Воля
Тэмы:, , ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

30 лістапада 2017

“Справа патрыётаў”: хто адкажа за лухту?

Ну вось, што і патрабавалася давесці. “Справа патрыётаў” (або справа “Белага легіёна”) аказалася поўнай лухтой, ці, як цяпер модна казаць, фэйкам. Прычым, без перавелічэння, гэта фэйк года.
11 кастрычнiка 2017

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да першага намесніка старшыні Светлагорскага райвыканкама

Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці па матэрыялах праверкі УБЭЗ УУС Гомельскага аблвыканкама распачата крымінальная справа ў дачыненні да першага намесніка старшыні Светлагорскага райв
27 верасня 2017

Гары ПАГАНЯЙЛА: “Адвакаты ў нас – як мышы пад венікам”

Юрыст РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Гары Паганяйла распавёў “Народнай Волі” пра тое, чаму ўзмацніўся ціск на адвакатаў.