Нацыянальны партал адкрытых дадзеных плануецца запусціць у Беларусі у 2018 годзе

12

Гэта адзін з фрагментаў, адна з цаглінак таго ж электроннага ўрада, забеспячэння адкрытасці ўрада. Там будуць сабраныя дадзеныя, якія не носяць стратэгічнага характару і не ўплываюць на бяспеку дзяржавы. Увогуле, усе тыя дадзеныя, якія патрэбныя абывацелю, любы від адкрытай статыстыкі“, — расказаў міністр.

Да прыкладу, паводле яго слоў, там будуць сабраныя дадзеныя аб рэжыме працы ўстаноў, графіках руху ўсіх відаў транспарту, інфармацыя па паслугах ЖКГ, да прыкладу графікі адключэння гарачай вады. Карыстацца парталам змогуць усе жадаючыя.

Як адзначыў міністр, такая адкрытасць дазволіць значна скараціць час на пошук патрэбнай інфармацыі і аптымізаваць асабісты час людзей. “Мы цяпер рыхтуем тэхнічнае заданне, але тэхнічна гэты праект рэалізуецца не так складана. Тут будзе больш пытанняў па падачы інфармацыі. Мы цяпер рыхтуем нарматыўны акт, каб абавязаць дзяржорганы прадстаўляць патрэбныя дадзеныя. Партал будзе пастаянна развівацца, напаўняцца новай інфармацыяй, там заўсёды будуць актуальныя дадзеныя — за гэта будуць адказваць дзяржорганы або іншыя ўладальнікі дадзеных“, — растлумачыў Папкоў.

Чакаецца, што функцыянаваць партал пачне ў канцы 2018 года, калі для гэтага будуць створаны ўсе неабходныя тэхнічныя, арганізацыйныя і нарматыўныя прававыя ўмовы.

Поделиться ссылкой: