Васіль Кірыенка заняў пятае месца на ЧС па веласпорце

16

Лідар беларускага веласпорту на шашы пераадолеў дыстанцыю 31 км за 46 мін 09,75 сек, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

 Васіль Кірыенка доўгі час быў другім у прамежкавым пратаколе. Аднак галоўныя фаварыты выступілі ў самым канцы і змаглі абысці беларуса. Чэмпіёнам свету стаў Том Дзюмулен з Нідэрландаў – 44 мін 41,00 сек. Другое месца заняў Прымаш Рогліч, які ўступіў галандцу 57,79 сек. Бронзавую ўзнагароду заваяваў аднаклубнік Кірыенкі па брытанскай Sky Крыс Фрум – +1 мін 21,25 сек.

На чэмпіянаце свету па веласпорце Васіль Кірыенка стаў бронзавым прызёрам у каманднай гонцы з раздзельным стартам. Раней у г.Доха (Катар) беларус у індывідуальнай гонцы на час заняў другое месца, а ў 2015 годзе ў амерыканскім Рычмандзе быў першым.

Поделиться ссылкой: