Пра гэта, адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота.

Чыноўнік параіў не звязваць вырашэнне гэтага пытання з паспяховым правядзеннем вучэнняў «Захад-2017».

Рапота: «Пытанне ўрэгулявання перасячэння беларуска-расійскай мяжы грамадзянамі трэціх краін — гэта асобная тэма, якая патрабуе свайго вырашэння. Ёсць на гэты конт даручэнне прэзідэнтаў падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні візаў. Калі яно будзе складзенае так, я яго сабе ўяўляю, то мы гэтую задачу вырашым да канца гэтага года«.

Расія ўзмацніла кантроль на сваім баку беларуска-расійскай мяжы і забараніла прадстаўнікам трэціх краін праязджаць з Беларусі на аўто і чыгункай. Расійскі бок патлумачыў гэта тым, што на беларуска-расійскай мяжы няма міжнародных пунктаў пропуску.