«Я задаволены ўзроўнем адкрытасці. Прадстаўнікі Узброеных сіл Беларусі адказалі на ўсе пытанні, якія мы задавалі«, — сказаў ён.

Замежны ваенны назіральнік заявіў, што «ўражаны баявымі дзеяннямі». «Гэта патрабуе вялікай каардынацыі і вялікай падрыхтоўкі«, — адзначыў палкоўнік шведскай арміі.

Адказваючы на пытанне пра розныя дадзеныя колькасці войскаў, якія былі задзейнічаныя ў вучэннях «Захад-2017», Мёлер заявіў, што афіцыйныя дадзеныя тычыліся сухапутных войскаў і яны адпавядаюць рэчаіснасці. Колькасць авіяцыі і флоту назіральнікі не вывучалі.

Каментуючы правядзенне ў цяперашні час у самой Швецыі ваенных вучэнняў, палкоўнік падкрэсліў, што яны не з`яўляюцца адказам на вучэнні «Захад-2017» і былі спланаваныя некалькі гадоў таму.

На вучэнні «Захад-2017», якія праходзяць з 14 па 20 верасня, былі запрошаны назіральнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі. Запрашэнні былі накіраваны таксама прадстаўнікам ААН, АБСЕ, НАТА, СНД, АДКБ, МКЧК, ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры пасольствах у Мінску.

Вучэнні праходзяць у Беларусі на шасці палігонах (Барысаўскім, Даманаўскім, Ружанскім, Лепельскім, Ласвіда і Асіповіцкім), у раёне Дрэтуні і Глыбокага (Віцебская вобласць), а таксама на трох палігонах у Расіі.

Паводле дадзеных Мінабароны Беларусі, на беларускай тэрыторыі задзейнічана 10.175 вайскоўцаў, у тым ліку 3.100 расійскіх, 138 танкаў (98), баявых браніраваных машын — 231 (104), артылерыйскіх сістэм і рэактыўных сістэм залпавага агню — 142 (32), самалётаў і верталётаў — 49 (27).