Як інфармуе Радыё Свабода, акцыю правяла расійская арганізацыя “Нацыянальна-вызваленчы рух”. У нашай краіне яна незарэгістраваная. У аўтакалоне налічвалася сем аўтамабіляў. Яны былі аздобленыя сімволікай згаданай арганізацыі, георгіеўскімі стужкамі, выявамі расійскага прэзідэнта. Ніякіх перашкодаў на шляху свайго праезду аўтакалона не сустрэла.

Праз цэнтр Мінска праехала аўтакалона з партрэтамі Пуціна

Як вядома, “Нацыянальна-вызваленчы рух” падтрымлівае анэксію Расіяй Крыма, прарасійскіх баевікоў на Данбасе. Мэтай аўтапрабегу «Вялікая Расія” заяўлены збор гуманітарнай дапамогі жыхарам Данецкай і Луганскай абласцей.