Паўтары тысячы відаў раслін у самым цэнтры Гродна

33

Парк з’явіўся на месцы, дзе першапачаткова быў каралеўскі драўляны замак. Пазней у парку знаходзіўя палац Тызенгаўза, у якім перастала існаваць Рэч Паспалітая, паколькі менавіта тут яе апошні кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1795 годзе падпісаў адмову ад кароны. Сам палац згарэў у 1915 годзе, у першую сусветную вайну, а яго скляпенні былі выкарыстаныя для пахавання савецкіх салдат, герояў Савецкага Саюза, якія вызвалялі Гродзеншчыну. Зверху ж з’явіўся помнік з вечным агнём.

Паўтары тысячы відаў раслін у самым цэнтры Гродна
Палац Тызенгаўза ў Гродне

Шматлікія рэдкія старыя планы і фотаздымкі даюць магчымасць уявіць як выглядаў парк Жылібера ў розныя гістарычныя эпохі. У сваю чаргу археалагічныя раскопкі маглі б дазволіць аднавіць яго. Таксама можна было б адрадзіць тую зелініну, якая панавала ў садзе і была занатаваная на адным з малюнкаў Напалеона Орды.

Паўтары тысячы відаў раслін у самым цэнтры Гродна
Парк Жылібера на адным з планаў

У першай палове ХХ стагоддзя пры Яне Каханоўскім у садзе была створаная аранжарэя. Тут нават вырошчвалі бананы, якія затым у спецыяльных кантэйнерах выстаўлялі ў парку.

Паўтары тысячы відаў раслін у самым цэнтры Гродна
4 Бананы ў парку Жылібера

Папулярнае ў мінулым месца адпачынку гарадзенцаў магло б больш актыўна выкарыстоўвацца для размяшчэння кавярань, у якіх маглі б прадаваць не толькі піва, а лекавыя гарбаты, выкананыя на падставе мясцовых збораў. Замест жа пліткі варта было б, па заўвазе Яны Марчук, выкарыстоўваць утрамбаваны пясок, па якім не толькі прыемна вандраваць, але і які выдатна прапускае вільгаць.

Побач размешчаны былы палац Чацвярцінскіх, які пасля выезду адсюль ваеннай камендатуры, паступова разбураецца. Запатрабаваны ўладамі вялізны кошт за будынак не дазваляе падступіцца да яго інвестарам. У сваю чаргу ён бы мог стаць адной з важнейшых месцаў адпачынку гараджан.

Паўтары тысячы відаў раслін у самым цэнтры Гродна
Гродзенскія атракцыёны 1950-х гадоў

Сёння парк занадта перагружаны, у тым ліку за кошт атракцыёнаў, якія тут пачалі з’яўляцца ў 1950-я гады. Нягледзячы на гэта, парку Жылібера пакуль далёка да таго выгляду, які б мог прывабліваць не толькі гарадзенцаў, але і турыстаў.

Поделиться ссылкой: