Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Магіляўчанін, які згубіўся ў лесе, знойдзены мёртвым. Яшчэ трое працяглы час адшукваюцца ў лесе.
14:14 18 верасня 2017
1487
Памер шрыфта

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч, 16 верасня ў 12.00 68-гадовы пенсіянер з Магілёва і яго сваякі прыехалі ў лес на аўтамашыне.

«Мужчына знік. Родныя доўга яго шукалі самі, а потым патэлефанавалі ў міліцыю. Прыкладна ў 17.30 на труп пенсіянера без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці натыкнуліся іншыя грыбнікі, якія дапамагалі ў пошуках. Вядома, што ў магілёўца было хворае сэрца«, — паведаміў Ігнатовіч.

Ён таксама расказаў, што ўжо пятыя суткі паблізу вёскі Залессе Магілёўскага раёна ідуць пошукі 70-гадовага магілёўца Дзмітрыя Нікіценкі. Раніцай 14 верасня ён пайшоў са свайго дачнага дома ў садовым таварыстве «Залессе» ў грыбы і дадому не вярнуўся. «Вядома, што лес ён ведае добра, аднак пры ім няма мабільнага тэлефона. Апрануты ён у вопратку камуфляванага колеру. Кідкай прыкметай з’яўляецца толькі сіняе вядро, якое ён узяў з сабой«, — сказаў прадстаўнік УУС.

Усяго, паводле даных абласной міліцыі, з пачатку года ў лясах Магілёўшчыны згубіліся больш за 20 чалавек. Большасць заблукалых грыбнікоў часцей за ўсё атрымоўваецца своечасова знайсці, аднак дагэтуль застаюцца не знойдзенымі акрамя Нікіценкі жанчына 1926 года нараджэння ў Бабруйскім раёне і мужчына 1956 года нараджэння ў Чэрыкаўскім раёне. Яны згубіліся ў лесе 1 верасня і 29 ліпеня адпаведна.

Тэмы:, ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Харчаваліся бясплатна…

На пасяджэнні ў судзе Ленінскага раёна Магілёва 13 снежня па справе абвінавачаных у карупцыі былых начальніцы ўпраўлення гандлю Магілёўскага гарвыканкама Таццяны Будкевіч і яе намесніцы Таццяны Абрамо

В Новогрудском районе застолье закончилось убийством двух человек

Посиделки компании из трёх человек окончилось ссорой и смертью двоих участников, третий обвиняется по уголовному делу.
12 снежня 2017

Предъявлено обвинение Андрею Белявскому за хранение патрона

Андрею Белявскому, против которого было возбуждено уголовное дело за хранение патрона, предъявлено обвинение по ч.2 ст. 295 УК РБ (Незаконные изготовление, приобретение, передача во владение, сбыт, хр