У Мінску ўсталююць помнік князю Глебу — сыну Усяслава Чарадзея

12

Пра такую задуму паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч на пасяджэнні каардынацыйнага савета па турызму, перадае  “Еўрарадыё” са спасылкай на “Мінск-Навіны”.

Чыноўнік дадаў, што прынцыповае рашэнне пра ўсталяванне помніка ўжо прынятае, цяпер абмяркоўваюцца месца ўсталявання і канцэпцыя.

Дарэчы, за апошнія гады ў Беларусі сталі актыўна ставіць помнікі гістарычным князям. У Віцебску ўжо з’явіўся помнік князю Альгерду, у Гродне плануецца ўзвесці помнік Давыду Гарадзенскаму.

Глеб Усяславіч — мінскі князь з 1101 па 1119 год. Ён быў родапачынальнікам мінскай галіны полацкіх князёў.

Поделиться ссылкой: