Панятоўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Тарашкевіч… “Кароткая гісторыя Беларусі” ў Гродне

29

У Цэнтры гарадскога жыцця ў Гродне адбылася прэм’ера сольнага альбома Алеся Дзянісава “Кароткая гісторыя Беларусі”, выкананая на вершы скідзельскага паэта Алеся Чобата. На прэзентацыі разам з аўтарам тэкстаў, якія ператварыліся ў песні, прысутнічала паэтка Данута Бічэль-Загнетава. Паступова колькасць гледачоў пераваліла за сем дзясяткаў.

Панятоўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Тарашкевіч… “Кароткая гісторыя Беларусі” ў Гродне
Спявае Алесь Дзянісаў

У аснове альбома “Кароткая гісторыя Беларусі” аднайменны зборнік вершаў Алеся Чобата, які пабачыў свет у 2014 годзе і прысвечаны не толькі пэўным гістарычным падзеям, кшталту Паўночнай вайны або паўстанню Каліноўскага, але і гістарычным асобам, сярод якіх Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Адам Міцкевіч, Максім Багдановіч…

Спачатку гэты альбом павінен быў з’явіцца ў выкананні гурта “Людзі на балоце”, але паколькі гурт спыніў сваё існаванне, Алесь Дзянісаў зрабіў яго самастойна пры падтрымцы Змітра “Трэша” Брытанава і Дар’і Багасловай. Увесь альбом складаецца з 24 трэкаў.

Панятоўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Тарашкевіч… “Кароткая гісторыя Беларусі” ў Гродне
Алесь Чобат і Данута Бічэль-Загнетава

Напрыканцы Алесь Чобат зачытаў адзін з перакладзеных ім вершаў Чэслава Мілаша.

Зімой 2013 года скідзельскі паэт перанёс гематому правага вока, у выніку чаго цалкам страціў зрок. Сёння ён інвалід першай групы.

Панятоўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Тарашкевіч… “Кароткая гісторыя Беларусі” ў Гродне
Паэт і народ
Панятоўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Тарашкевіч… “Кароткая гісторыя Беларусі” ў Гродне
Погляд з вышыні

Панятоўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Тарашкевіч… “Кароткая гісторыя Беларусі” ў Гродне

Для Алеся Дзянісава – гэта чарговы этап яго творчых росшукаў. Як ён адзначыў: “Гэта першая ластаўка, якая выйшла ў свет маёй супрацы з сапраўднымі вершамі”. На сёння ў яго фактычна гатовы матэрыял на вершы Уладзіміра Караткевіча. У творчых планах – праца з творамі іншых заходнебеларускіх паэтаў.

Калі пачалося мерапрыемства, раптам з суседняй будоўлі пачалі даносіцца гукі адбойнікаў. Спачатку аднаго, потым да яго далучыўся другі. На просьбы спыніць  дзейнасць на пэўны час, будаўнікі адмовіліся. На жаль, так часта здараецца ў жыцці, што няма нават хвілінкі спыніцца і паслухаць.

А што, калі ідэолагі Мінгарвыканкаму таксама проста не чулі гэтых песен?

Варта нагадаць, што цягам лета кіраўнік парталу Tuzin.FM Сяргей Будкін намагаўся аспрэчыць забарону мінскіх ідэолагаў на канцэрт Алеся Дзянісава ў Мінску з прэзентацыяй “Кароткай гісторыі Беларусі” – нібыта з прычыны “нізкага мастацкага ўзроўню выканання”. Ні ў адказах на звароты грамадзян, ні ў Эканамічным судзе цэнзары не захацелі патлумачыць па сутнасці, хто і як вымярае мастацкі ўзровень твора. Зрэшты, справа яшчэ не скончана – 20 верасня апеляцыйная камісія Эканамічнага суда разгледзіць апеляцыйную скаргу.

Між справамі, паслухаць “Кароткую гісторыю Беларусі” можна на “Тузіне”.

Поделиться ссылкой: