Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прыняццем пастановы аб блакаванні электраэнергіі з Беларускай АЭС, якая будуецца, літоўскі ўрад працягвае ствараць напружанасць вакол станцыі, заявіў 14 верасня на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык.
39
Памер шрыфта
Фота: google.by

Як паведамлялася раней, 13 верасня літоўскі ўрад прыняў пастанову «Аб неабходных мерах, прызначаных для абароны ад небяспечнай атамнай электрастанцыі, якую будуюць у Беларусі і якая ўяўляе пагрозу нацбяспецы, акружэнню і грамадству Літвы». Дакумент прадугледжвае шэраг мер, скіраваных на тое, каб пасля запуску АЭС у Астраўцы ў Літву не магла трапіць беларуская электраэнергія, за выключэннем той, што неабходная для забеспячэння надзейнасці энергетычнай сістэмы краіны.

Так, у 2018 годзе павінна быць дасягнутае пагадненне з Эстоніяй і Латвіяй аб прымяненні падатку на перадачу электраэнергіі трэціх краін. Акрамя таго, прадугледжана дамовіцца з Эстоніяй, Латвіяй і Польшчай аб выкарыстанні адзіных прынцыпаў, звязаных з трапляннем электраэнергіі з трэціх краін на рынак з моманту запуску БелАЭС.

«Раней літоўскі бок заяўляў, што зробіць усё для прыпынення будаўніцтва, — нагадаў Мірончык. — Пасля прыняцця плана можна канстатаваць, што нашы літоўскія партнёры ўпэўненыя ў паспяховым ўводзе электрастанцыі ў эксплуатацыю».

Учарашні дакумент літоўскага ўрада, паводле слоў прэс-сакратара МЗС, — «чарговае пацвярджэнне абранай нашай суседняй дзяржавай зусім не суседскай практыкі штучнага стварэння напружанасці вакол праекта нашай атамнай электрастанцыі». «Замест канструктыўнага дыялогу і пошуку ўзаемнай выгады нашы суседзі аддаюць перавагу вынаходзіць усё новыя меры, закліканыя прадэманстраваць іх непахіснасць і гатоўнасць да супрацьстаяння, усяляк стварыць устойлівы скандальны імідж», — дадаў Мірончык.

«Дарэчы, я не здзіўлюся, — сказаў ён, — калі найбліжэйшым часам шэраг буйных заходніх СМІ знойдуць нагоду апублікаваць шырокія матэрыялы на тэму Беларускай АЭС — натуральна, з чароўным, ледзь улоўным, літоўскім акцэнтам».

Крынiца: БелаПАН
Каб чытаць больш цікавых і актуальных артыкулаў, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

22 верасня 2017

Василия Сысоева все-таки сняли…

14 сентября в Кричеве узнали об освобождении от занимаемой должности председателя райисполкома Василия Сысоева.
22 верасня 2017

Алесь ТАЛСТЫКА: “У партыі павінны быць свае бізнесмены…”

Прэтэндэнт на пасаду кіраўніка Партыі БНФ распавёў “Народнай Волі”, навошта яму гэтая пасада.
22 верасня 2017

Досрочное голосование – удобство для избирателя или нарушение? Опыт Германии

Немцы, как и белорусы, могут голосовать на выборах досрочно. Но механизм досрочного голосования в странах сильно отличается.