Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Беларусы, як і ўсе іншыя, з 1 студзеня 2018 года павінны будуць пры перасячэнні мяжы здаваць біяметрычныя звесткі, заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін у інтэрв'ю агенцтву Укринформ.
328
Памер шрыфта
Фота: google.by

«Візы як элемента арганізацыі нашай бяспекі недастаткова — наогул, але перш за ўсё з РФ — без стварэння баз біяметрычных звестак, без атрымання паведамленняў аб паездках грамадзян Расіі да нас. І, галоўнае, нам трэба таксама адсочваць перамяшчэнні расійскіх грамадзян па тэрыторыі Украіны. Толькі рэалізацыя ўсіх гэтых пунктаў дазволіць нам больш эфектыўна арганізаваць нашу бяспеку. Вядома, грамадзяне Беларусі, як і ўсе іншыя, павінны будуць пры перасячэнні мяжы здаваць біяметрычныя звесткі — гэта дакладна прапісана ў законе і з’яўляецца элементам нашай нацыянальнай бяспекі», — падкрэсліў украінскі міністр.

«Акрамя таго, мы зараз сумесна з Дзяржаўнай міграцыйнай службай і Дзяржпагранслужбай распрацоўваем канцэпцыю, якім чынам гэта будзе працаваць, і найбліжэйшым часам пра гэта паведамім», — дадаў ён.

«Я свядома не буду расказваць пра дэталі, каб загадзя не выклікаць маніпуляцый. Адзінае скажу: мы будзем выкарыстоўваць міжнародны вопыт, але, дапускаю, з больш дэталізаванымі патрабаваннямі. Гэта значыць усё, што трэба зрабіць для нацыянальнай бяспекі ў межах гэтага працэсу, мы адназначна рэалізуем», — сказаў Клімкін.

«Хачу падкрэсліць: для сяброў новыя правілы перасячэння мяжы ніякіх праблем не створаць, але для непрыяцеляў — адназначна створаць, і немалыя», — заявіў ён.

Указ аб узмацненні жорсткасці правілаў уезду ва Украіну для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства падпісаў прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка. З 1 студзеня 2018 года ўезд ва Украіну «замежных грамадзян, у тым ліку Расійскай Федэрацыі», магчымы толькі па біяметрычных пашпартах. Таксама іншаземцам і асобам без грамадзянства трэба будзе накіраваць папярэдняе электроннае паведамленне аб планах наведаць Украіну.

1 верасня падчас рабочай паездкі ў Харкаўскую вобласць Парашэнка растлумачыў, што новыя правілы будуць дзейнічаць для грамадзян з дзяржаў, якія ўяўляюць пагрозу для Украіны.

У гэты ж дзень прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык заявіў, што беларускі бок чакае афіцыйнага паведамлення пра змены ў правілах ўезду ва Украіну. «Мы адсочваем дыскусію і рашэнні па пытаннях ўезду іншаземцаў, што прымаюцца ўкраінскім бокам. На гэты момант афіцыйна ўкраінскія партнёры нам ні пра што не паведамлялі. Але мы зыходзім з таго, што адпаведная інфармацыя паступіць загадзя. Абмен такой інфармацыяй прадугледжаны двухбаковым пагадненнем аб бязвізавых паездках», — адзначыў прэс-сакратар

«Пакуль з апублікаваных у СМІ паведамленняў вынікае, што дзяржаўным органам Украіны адводзяцца двух-трохмесячныя тэрміны на выпрацоўку адпаведных механізмаў. Чакаем афіцыйнага паведамлення і пры неабходнасці будзем абмяркоўваць з украінскім бокам пытанні, каб пазбегнуць узнікнення праблем у грамадзян дзвюх краін пры перасячэнні нашай агульнай мяжы», — гаворыцца ў каментары.

Варта адзначыць, што ў Беларусі біяметрычныя пашпарты грамадзянам пачнуць выдаваць 1 студзеня 2019 года.

Крынiца: БелаПАН
Тэмы:, , , , ,
Каб чытаць больш цікавых і актуальных артыкулаў, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 верасня 2017

Падзяка Леніну

Тры гады таму на сонечна-сланечнікавай Чаркашчыне мне давялося назіраць, як падаў з п’едэстала чарговы Ленін. Украіна размашыста адзначала 200-годдзе Шаўчэнкі, хоць з-за вайны на ўсходзе паўсюль на ск
14 верасня 2017

США поддержали размещение миротворцев ООН на границе РФ и Украины

У миротворческих сил на востоке Украины должен быть широкий мандат, заявила представитель Госдепа. По ее словам, их нужно разместить, в том числе, и на российско-украинской границе.
14 верасня 2017

Глава МИД Украины: Мы беспокоимся о безопасности наших граждан в Беларуси

Министерство иностранных дел Украины после выяснения всех обстоятельств похищения Павла Гриба определится относительно необходимых шагов в отношении обеспечения безопасности украинцев на территории Бе