Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Учора на 70-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі банкір Генадзь Алейнікаў. Пра яго ўспамінае экс-кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч.
10:56 14 верасня 2017
399
Памер шрыфта
Фото: yandex.by

Генадзь Алейнікаў у свой час быў намеснікам старшыні праўлення – начальнікам планава-эканамічнага ўпраўлення Беларускага рэспубліканскага банка “Знешэканамбанк СССР”, а затым узначаліў “Белзнешэканамбанк”. У 1997 годзе быў прызначаны старшынёй праўлення Нацбанка Беларусі, аднак у сакавіку 1998 года быў адпраўлены ў адстаўку.

– Генадзь Алейнікаў быў прафесіяналам у сваёй справе, – распавёў “Народнай Волі” Станіслаў Багданкевіч. –У “Белзнешэканамбанку” знаходзіўся, што называецца, на сваім месцы і, наколькі мне вядома, калі яго прызначалі на пасаду старшыні Нацбанка, не вельмі хацеў займаць гэтую пасаду. Не было ў яго жадання пакідаць свой банк. Як жыццё паказала, апасенні аказаліся недарэмнымі, бо кіраваў Нацыянальным банкам ён не так і шмат – каля года. Відаць, не склаліся адносіны з вышэйшым кіраўніцтвам.

– Кажуць, што Нацбанку не ўдалося тады стрымаць падзенне беларускага рубля, за што Алейнікаў і быў адпраўлены ў адстаўку…

– Кіраўніцтва Нацыянальнага банка не было вінавата ў тым, што рубель моцна здаваў пазіцыі. Агульная сітуацыя ў эканоміцы спрыяла таму. Якраз улады патрабавалі ажыццяўляць імклівую эмісію, а банкіры, наадварот, гэтаму супраціўляліся. Яны разумелі, што друкаванне пустых грошай прывядзе да яшчэ горшых наступстваў. Разумеў гэта і Алейнікаў, які, паўтаруся, быў вельмі прафесійным банкірам. І шчырым чалавекам.

 

Аўтар: Алесь Сівы 
Крынiца: Народная воля
Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

13 кастрычнiка 2009

Нацбанк: банкаўская сыстэма пад пагрозай

Нацыянальны банк (НББ) заяўляе пра "значную пагрозу" бясьпекі банкаўскай сыстэмы краіны і чакае ад ураду неадкладных захадаў у справе стабілізацыі дзяржбанкаў. З адпаведным лістом да прэм'ер-міністра

Прибавка составит 17,7—21,3 рубля: на проездной не хватит

В декабре повысятся зарплаты у низкооплачиваемых бюджетников. Специальное постановление №863 "О повышении тарифных окладов (ставок) отдельным категориям работников" 20 ноября приняло правительство.

“Сын вярнуўся з арміі, нібы з турмы…”

Для таго каб палепшыць імідж айчыннага войска, у Беларусі збіраюцца стварыць яшчэ адзін “Камітэт салдацкіх маці”.