Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У складаным эканамічным становішчы знаходзяцца восем раёнаў Магілёўскай вобласці. Такая інфармацыя прыводзіцца ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці на 2016—2020 гады, якая афіцыйна апублікавана 12 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
8:20 13 верасня 2017
132
Памер шрыфта
Фота: google.by

У праграме, якую зацвердзіў Магілёўскі абласны савет дэпутатаў, гаворыцца, што «да праблемных раёнаў Магілёўскай вобласці, у якіх склалася складанае эканамічнае становішча, адносяцца восем: Глускі, Дрыбінскі, Кіраўскі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі раёны».

Аўтары праграмы адзначаюць, што адна з асноўных праблем пералічаных раёнаў — зніжэнне колькасці занятых у эканоміцы з прычыны міграцыйнага адтоку. «За 2011—2015 гады колькасць занятага насельніцтва ў названых раёнах скарацілася на 6,5 тыс. чалавек, што складае 41% ад адтоку ў цэлым па Магілёўскай вобласці без уліку гарадоў Магілёва і Бабруйска», — канстатуюць аўтары пяцігадовай праграмы.

Акрамя гэтага, для пералічаных раёнаў характэрны рост узроўню беспрацоўя (у Глускім раёне з 0,6% у 2011-м да 0,9% у 2015-м, у Кіраўскім — з 0,9% да 1,2%, у Клімавіцкім — з 1% да 1,1%, у Слаўгарадскім і Чэрыкаўскім раёнах — з 0,6% да 0,9%).

«Асноўнымі мэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця названых раёнаў у гэтай пяцігодцы з’яўляюцца рост эфектыўнасці рэальнага сектара эканомікі, дасягненне фінансавай стабільнасці арганізацый, павышэнне матывацыі і выніковасці працы, паляпшэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва», — гаворыцца ў праграме.

Як паведамлялася раней, паводле дадзеных Мінфіна, у Магілёўскай вобласці назіраецца найменшая забяспечанасць мясцовых бюджэтаў уласнымі даходамі. Так, у першай палове 2017 года ў Магілёўскай вобласці 15 раёнаў з 21 былі забяспечаны ўласнымі даходамі менш чым на 50%.

«Стан мясцовых бюджэтаў залежыць ад наяўнасці ў рэгіёнах прадпрыемстваў-флагманаў, прадукцыя якіх запатрабаваная на ўнутраным і знешніх рынках. Калі такія «драйверы» на месцах адсутнічаюць, то гэта адмоўна адбіваецца як на стане рэгіянальных бюджэтаў, так і на дабрабыце грамадзян», — адзначыў у каментары БелаПАН навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Алег Мазоль.

Эксперты лічаць, што для стымулявання эканамічнай актыўнасці ў праблемных рэгіёнах, магчыма, неабходна ствараць спецыяльныя фонды развіцця.

«З улікам сітуацыі ў раёнах, магчыма, неабходна больш сродкаў перадаваць мясцовым бюджэтам ва ўрон рэспубліканскаму, каб ствараць рэгіянальныя фонды развіцця, а не толькі інавацыйныя і галіновыя», — выказаў меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц.

Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Когда у белорусов будет средняя зарплата в 1000 рублей?

Экономист Леонид Заико рассказал «Народной Воле» о том, почему средняя зарплата в 500 долларов не более чем «политизированный вымпел».

Блиц

21 ноября на совещании по поводу экономической ситуации в 2017 году и планов на 2018-й, в котором приняли участие члены правительства, руководители Нацбанка, облисполкомов и Минского горисполкома, Але

Кредиторы прочат Беларуси беспросветное будущее

Власти надеются на ускорение роста экономики, а кредиторы прогнозируют в Беларуси хроническую стагнацию.