Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Еўрапейскі саюз выдзеліць Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця 6 млн еўра на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі. Адпаведнае пагадненне паміж ЕС і ЕБРР падпісанае 13 верасня ў Міністэрстве эканомікі ў Мінску.
13:24 13 верасня 2017
61
Памер шрыфта
Фото: yandex.by

Як паведамілі ў прадстаўніцтве ЕБРР, выдзяленне гэтых сродкаў надасць новы імпульс праграме «Кансультацыі для малога бізнесу» ЕБРР (ASB) у Беларусі. Больш за 200 мясцовых малых і сярэдніх прадпрыемстваў змогуць скарыстацца экспертнымі кансультацыямі і ноу-хау, прапанаванымі праграмай. Асаблівая ўвага будзе нададзеная кампаніям за межамі сталіцы і абласных цэнтраў. Чакаецца таксама, што новыя сродкі дазволяць ЕБРР працаваць з асобнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі для садзейнічання іх рэструктурызацыі і магчымай прыватызацыі, перадае БелаПАН.

Адзначаецца, што падтрымка ЕС, якая ажыццяўляецца ў межах ініцыятывы EU4Business, атрымала поўную ўхвалу кіраўніцтва Беларусі. «Еўрасаюз з’яўляецца найбуйнейшым акцыянерам ЕБРР, і мы цалкам давяраем нашым партнёрам з банка ў рэалізацыі новай праграмы», — адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, каментуючы выдзяленне 6 млн еўра на падтрымку малога бізнесу.

У сваю чаргу прэзідэнт ЕБРР Сума Чакрабарці, які знаходзіцца з візітам у Мінску, заявіў: «Мы хацелі б падзякаваць ЕС за даванне гэтых рэсурсаў. Дзякуючы гэтаму будзе аказаная падтрымка многім беларускім прыватным прадпрыемствам, якія адыгрываюць ўсё больш важную ролю ў мясцовай эканоміцы».

Новая праграма «Кансультацыі для малога бізнесу» будзе абапірацца на шырокі вопыт ЕБРР у пытаннях аказання кансультацыйных паслуг пры ўдзеле мясцовых кансультантаў або міжнародных галіновых экспертаў і фінансавання ў Беларусі з моманту пачатку яе працы ў 2012 годзе. За перыяд з 2012 па 2016 гады ў межах праграмы падтрыманыя больш як 250 суб’ектаў МСП, што дапамагло гэтым прадпрыемствам стварыць звыш 1.500 новых працоўных месцаў і павялічыць выручку ў сярэднім на 63%.

З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе ЕБРР інвеставаў амаль 1,9 млрд еўра ў 90 праектаў у розных сектарах эканомікі краіны.

У межах ініцыятывы EU4Business малыя і сярэднія прадпрыемствы ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і ва Украіне атрымаюць падтрымку шляхам развіцця новых навыкаў, павышэння канкурэнтаздольнасці, забеспячэння доступу да фінансавання, а таксама садзейнічання іх планам па экспарце на новыя рынкі, уключаючы ЕС. Ініцыятыва таксама падтрымлівае нацыянальныя ўрады ў пытаннях ўкаранення рэформаў, скіраваных на паляпшэнне інвестклімату.

Акрамя названага пагаднення падчас візіту ў Мінск кіраўніка ЕБРР Сумы Чакрабарці, які доўжыцца па 14 верасня, чакаецца падпісанне шэрагу іншых дакументаў. У прыватнасці гэта пагадненне аб даванні субардынаванага крэдыту з «Белінвестбанкам», мемарандумы аб узаемаразуменні па развіцці мясцовых рынкаў капіталу, камерцыялізацыі і карпаратыўным кіраванні дзяржпрадпрыемствамі.

Запланаваныя перамовы прэзідэнта ЕБРР з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым. Сума Чакрабарці таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі бізнесу, арганізацый грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.

Тэмы:, , , ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

Сегодня в Брюсселе проходит саммит Восточного партнерства

Участие в шестом саммите Восточного партнерства примут главы государств и правительств шести стран-участниц ВП (Азербайджана, Армении, Беларуси, Грузии, Молдовы и Украины), а также двадцати государств
22 лістапада 2017

В Беларусь с визитом прибудет докладчик ПАСЕ Андреа Ригони

Докладчик Парламентской ассамблеи Совета Европы (ПАСЕ) по Беларуси Андреа Ригони прибудет сегодня в Беларусь.