Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Урачыстая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі адбылася раніцай 12 верасня ў прэзідэнцкім палацы (Раштрапаці-бхаван) у Нью-Дэлі, куды кіраўнік беларускай дзяржавы прыбыў вечарам 11 верасня.
12:53 12 верасня 2017
154
Памер шрыфта
Фота: belta.by

Аўтамабіль Лукашэнкі заехаў на тэрыторыю палаца праз цэнтральныя вароты. Адсюль і да месца сустрэчы з прэзідэнтам Індыі Рамам Натхам Кавіндам і прэм’ер-міністрам Нарэндрай Модзі аўтамабіль беларускага лідара суправаджаў конны эскорт, прыводзіць падрабязнасці сустрэчы дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Падчас працэсіі быў дадзены ўрачысты салют у гонар Лукашэнкі. Цырымонія з удзелам роты ганаровай варты таксама ўключала выкананне дзяржаўных гімнаў дзвюх краін. Лідары Беларусі і Індыі прывіталі членаў афіцыйных дэлегацый.

Прэзідэнцкі палац з’яўляецца асаблівым месцам правядзення пратакольных цырыманіялаў. Ён пабудаваны ў 1929 годзе паводле праекта англійскага архітэктара. Купал будынка нагадвае купал рымскага Пантэона, а сам комплекс спалучае некалькі архітэктурных стыляў.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, Лукашэнка таксама наведае мемарыял «Радж Гхат», дзе ўскладзе вянок да манумента Махатму Гандзі — індыйскаму палітычнаму і грамадскаму дзеячу.

Пасля завяршэння цырыманіяльнай часткі стартуе асноўная палітычная і дзелавая частка візіту — сустрэчы і перамовы з шэрагам афіцыйных асоб. У іх ліку міністр замежных спраў Індыі Сушма Сварадж і віцэ-прэзідэнт Венкая Найду.

У рэзідэнцыі ўрада Індыі для прыёму замежных гасцей высокага ўзроўню «Хайдарабад хаўс» пройдуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Нарэндрай Модзі. Яны спачатку разгледзяць двухбаковы парадак дня ў вузкім складзе, а затым у пашыраным з удзелам членаў афіцыйных дэлегацый. Будзе абмяркоўвацца развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, у галіне турызму.

Плануецца абмеркаваць узаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі таксама абмяняюцца поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Паводле вынікаў перамоў, як чакаецца, адбудзецца абмен падпісанымі двухбаковымі дакументамі.

У другой палове дня пройдзе сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Індыі Рамам Натхам Кавіндам, падчас якой будуць яшчэ раз актуалізаваныя пытанні развіцця беларуска-індыйскіх адносін.

Напярэдадні ў сталіцы Індыі адбыўся бізнес-форум. Прадстаўнікі беларускіх ведамстваў і бізнесмены правялі плённыя перамовы, падчас якіх дасягнутыя шэраг дамоўленасцяў аб развіцці супрацоўніцтва.

Аўтар: Аляксей Арэшка 
Крынiца: БелаПАН
Тэмы:, ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

13 лістапада 2017

Дакладчык ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі наведае краіну 22—26 лістапада

Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні наведае краіну 22—26 лістапада, паведаміў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальн
2 лістапада 2017

Лукашэнка ў Абу-Дабі сустрэўся з Парашэнкам

Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада сустрэўся ў Абу-Дабі (ААЭ) з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
28 верасня 2017

Лукашэнка зноў прапаноўвае арганізаваць у Беларусі сустрэчу патрыярха Кірыла і папы рымскага

Аляксандр Лукашэнка зноў прапаноўвае арганізаваць у Беларусі сустрэчу патрыярха Кірыла і папы рымскага Францыска. Такую прапанову ён зрабіў на сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Савета біск