Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі прэзентавалі 12 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску пакет законапраектаў, альтэрнатыўных дэкрэту № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". У правацэнтрысцкую кааліцыю ўваходзяць рух "За Свабоду", Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) і аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД).
16:03 12 верасня 2017
365
Памер шрыфта
Фота: svaboda.org

Як паведаміў кіраўнік рабочай групы па распрацоўцы праектаў дакументаў, кіраўнік Навукова-даследчага цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук, аналіз дэкрэта нумар № 3 паказаў, што «навуковай каштоўнасці гэты дакумент не мае, бо змяшчае супярэчнасці і выклікае негатыўныя з’явы, пра якія кажуць не толькі палітыкі, але і людзі». «Заява пра тое, што дармаеды з’яўляюцца цяжарам на бюджэт, — выдумка. Нават у цане прадуктаў прыблізна 30% — падаткі. У выніку ў год прыкладна 6,5 млрд долараў падаткаў грамадзяне выплачваюць ўскосна, праз куплю тавараў і паслуг«, — сказаў ён.

Распрацаваны пакет альтэрнатыўных дакументаў, паводле слоў Раманчука, прадугледжвае комплекс мер па забеспячэнні «хуткага, доўгатэрміновага інклюзіўнага эканамічнага росту». У прыватнасці прадугледжанае прыняцце законапраекта аб адраснай сацыяльнай абароне, пераход у рэжым фінансавання пачатковай і сярэдняй адукацыі з дапамогай адукацыйных ваўчараў, а таксама пераход у рэжым страхавой медыцыны праз адкрыццё кожным грамадзянінам страхавога медыцынскага назапашвальнага рахунка.

Правацэнтрысты маюць намер вынесці распрацаваныя праекты на шырокае грамадскае абмеркаванне, а таксама перадаць іх у зацікаўленыя ведамствы і арганізаваць шэраг круглых сталоў, у тым ліку ў рэгіёнах. «Мы хацелі б, каб грамадзяне маглі сфармаваць сваё меркаванне пра новую рэдакцыю дэкрэта, распрацаванага ўладай, і наш альтэрнатыўны праект дакументаў«, — растлумачыў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Паводле слоў старшыні руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, дзяржава павінна вывесці эканоміку з ценю. Праект дакументаў паказвае, як легальнымі шляхамі палепшыць фінансаванне бюджэту і розных дзяржпраграм, не выкарыстоўваючы ў эканоміцы рэпрэсіўны шлях, сказаў ён.

«Мы разумеем, што змены ў нашай краіне могуць быць звязаныя не з рэпрэсіўнымі дэкрэтамі, а правядзеннем глыбокіх рэформаў«, — дадаў сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, якая з’яўляецца членам АГП, падкрэсліла, што правацэнтрысты выносяць дакументы на ўсеагульнае абмеркаванне, а не «рыхтуюць іх цішком, як улады». «Мы зыходзілі з таго, што менавіта рэформы патрэбныя краіне для выйсця з сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу«, — заявіла яна.

Першапачаткова планавалася, што прэс-канферэнцыя адбудзецца ў Палаце прадстаўнікоў, аднак апазіцыйным палітыкам адмовілі ў доступе ў парламенцкі прэс-цэнтр. У выніку мерапрыемства прайшло ў гатэлі «Манастырскі», пасля чаго Канапацкая адна прэзентавала альтэрнатыўныя дэкрэту № 3 дакументы ў Палаце прадстаўнікоў.

Дэкрэт № 3 абавязвае грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні на год, выплачваць збор у 20 базавых велічынь. Інакш ім пагражае штраф або адміністрацыйны арышт. Дэкрэт выклікаў пратэсты грамадзян, пік якіх прыпаў на вясну гэтага года.

Тэрмін выплаты збору скончыўся 20 лютага 2017 года. Згодна са звесткамі Міністэрства па падатках і зборах, збор выплацілі больш за 54 тыс. чалавек з 470 тыс., якім былі разасланыя паведамленні. У мясцовыя бюджэты паступіла 16,3 млн рублёў.

У пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся пачаць вяртанне збору, выплачанага паводле дэкрэта. Грошы вяртаюцца толькі тым, хто здолеў уладкавацца на працу. На нарадзе 3 жніўня ён заявіў, што «ніякай адмены дэкрэта № 3 быць не можа», гаворка ідзе пра новую рэдакцыю гэтага дакумента.

Аўтар: Сяргей Каралевіч 
Крынiца: БелаПАН
Каб чытаць больш цікавых і актуальных артыкулаў, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

3 часа назад

Лукашенко проинспектировал учения «Запад-2017»

Белорусско-российские совместные стратегические учения «Запад-2017» завершаются сегодня, 20 сентября.
4 часа назад

Міраслаў ЛАЗОЎСКІ: “Я пакуль застаюся без адваката”

21 верасня заканчваецца тэрмін расследавання “справы патрыётаў”. Адзін з яе фігурантаў Міраслаў Лазоўскі распавёў “Народнай Волі” пра тое, як ён застаўся без адваката, і прагназуе, што будзе са справа
6 часов назад

Чаму міністр культуры не абараняе Уладзіміра Някляева?

Праваабаронца Алесь Бяляцкі абрынуўся з крытыкай на беларускую інтэлігенцыю, якая не кінулася абараняць паэта і грамадзяніна Уладзіміра Някляева.