— 15 верасня мы з жонкай вылятаем у Сеул праз Маскву, — кажа Станіслаў Станіслававіч. —  Там адбудуцца імпрэзы, якія праводзіць Сусветная рада міру. Яны шукаюць захады, каб людзі ва ўсім свеце жылі спакойна, без узброеных канфліктаў, гэтаму і будуць прысвечаны мерапрыемствы. Да мяне ж звярнуліся, як да чалавека, які паспрыяў мірнаму распаду Савецкага Саюза. У іх галаве і зараз не ўкладаецца, што тады савецкая імперыя распалася, і пры гэтым ўсё адбылося мірным шляхам. Яны лічаць гэта нашай вялізнай заслугай.

— Вам раней даводзілася быць у Паўднёвай Карэі?

— Безумоўна, гэта будзе, мабыць, ужо трыццатая паездку ў гэтую краіну, і, дарэчы, яна мне вельмі падабаецца. Я ў свой час убачыў там такія тэхнічныя цуды, што дзіву даваўся. Калі бываю ў Паўднёвай Карэі, заўсёды знаёмлюся з нейкімі новымі тэхналагічнымі дасягненнямі. Гэта мне цікава, як фізіку.

—  Вы будзеце чытаць лецыі падчас сустрэч?

— Я да гэтага ўжо падрыхтаваны. Нават даслаў тэкст свайго выступлення ў Сеуле на мітынгу, дзе плануецца сабрацца каля 200 тысяч чалавек. Дарэчы, мне вельмі падабаецца карэйскі слухач. Гэта людзі, якія жывуць пад лозунгам: “Няма бедных сярод адукаваных”. І тое, да чаго імкнуцца ўсе бацькі ў Карэі, каб іх дзеці выраслі адукаванымі. Адукацыя там — у прыярытэце.