Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Больш за 300 рэплік і арыгіналаў прадметаў, звязаных са старажытнаегіпецкай культурай, паказаныя ў Нацыянальным мастацкім музеі (НММ) Беларусі на маштабнай выставе "Скарбы Старажытнага Егіпта", што была адкрытая 11 верасня.
13:12 12 верасня 2017
97
Памер шрыфта
Фота: hermitagemuseum.org

У экспазіцыю ўвайшлі фрагменты старажытнаегіпецкага насценнага роспісу, скульптуры, статуэткі, прадметы побыту, саркафагі, скруткі папірусу і многае іншае. Цэнтральным экспанатам стала рэпліка пахавальнай маскі фараона Тутанхамона.

Упершыню выстава была паказаная ў 2011 годзе ў Чылі, паведаміла на цырымоніі адкрыцця яе куратар Алехандра Торэс. Пазней з культурай і гісторыяй Егіпта змаглі пазнаёміцца жыхары Перу і Бразіліі. Беларусь стала першай краінай за межамі Лацінскай Амерыкі, куды даставілі «Скарбы Старажытнага Егіпта», адзначыла Торэс.

Арганізаваць выставу ў Мінску Нацыянальнаму мастацкаму музею ўдалося ў супрацоўніцтве з кампаніяй «Берын Арт Менеджмент» пры садзейнічанні міністэрстваў культуры, адукацыі і Мінгарвыканкама.

Намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко на адкрыцці экспазіцыі адзначыў, што гэты выставачны праект з’яўляецца «знакавай падзеяй у культурным жыцці сталіцы», сведчыць «пра цікавасць да сусветнай культурнай спадчыны з боку беларускага грамадства». «Менавіта культура з’яўляецца адным з асноўных фактараў ўмацавання дружбы паміж народамі. Культура здольная не толькі захоўваць, але і прымнажаць добрыя традыцыі сяброўскіх адносін розных краін, садзейнічаць захаванню міру і спакою», — сказаў чыноўнік.

На думку начальніка ўпраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай працы Нацыянальнага інстытута адукацыі Мінадукацыі Наталлі Катовіч, асаблівую важнасць гэтая выстава ў Мінску набывае ў святле «пазітыўных тэндэнцый у развіцці адносін паміж Беларуссю і Егіптам». «У гэтай выставы вельмі вялікі адукацыйны патэнцыял, пазнаёміцца з ёй будзе цікава людзям абсалютна ўсіх узростаў», — перакананая яна.

Выстава працуе да 10 снежня.

Аўтар: Захар Шчарбакоў 
Крынiца: БелаПАН
Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

100 радкоў Міхася Скоблы

жыцці Алесь Наварыч і Андрэй Федарэнка…

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.