Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Новыя расійскія ініцыятывы па ўрэгуляванні канфлікту ў паўднёва-усходняй Украіне перспектывы не маюць.
625
Памер шрыфта

5 верасня расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін нечакана выступіў з ініцыятывай увесці ў зону баявых дзеянняў на паўднёвым захадзе Украіны міратворцаў ААН. Нечакана таму, што раней на гэтым настойваў Кіеў, тады як Масква, наадварот, да прыцягнення “блакітных касак” ставілася вельмі скептычна.

Прычынай, хутчэй за ўсё, стала трывога Расіі з-за намеру Вашынгтона пачаць пастаўкі Кіеву сучасных ўзбраенняў.

Аднак больш-менш дэталёвы разгляд расійскай прапановы паказвае, што ніякай гаворкі пра нейкае змяненне пазіцыі Крамля не ідзе, пра што сведчаць высунутыя Пуціным чатыры ўмовы.

Па-першае, міратворцы ААН могуць з’явіцца ў Данбасе пры ўмове, што іх задачай будзе толькі забеспячэнне бяспекі маніторынгавай місіі АБСЕ. Далей, “блакітныя каскі” павінны знаходзіцца на лініі размежавання
супрацьстаячых бакоў, а не на тэрыторыі так званых “Данецкай і Луганскай народных рэспублік” (ДНР і ЛНР). Акрамя таго, рашэнне гэтага пытання можа адбыцца “толькі пасля развядзення бакоў і адводу цяжкай тэхнікі”. І нарэшце, для размяшчэння ў рэгіёне кантынгенту ААН мусіць быць ўсталяваны “прамы кантакт” з прадстаўнікамі сепаратыстаў.

Відавочна, што гэтыя патрабаванні для Украіны непрымальныя. Галоўнае, што зусім выключае іх прыняцце, заключаецца ў захаванні лініі размежавання. Бо калі міратворцы будуць размешчаны на ёй, яна фактычна ператворыцца ў мяжу. А Ўкраіна дамагаецца, каб гэта лінія ўвогуле знікла ў дзень вяртання кантролю над дзяржаўнай мяжой.

Адпаведна, цалкам абгрунтаваным падаецца пункт гледжання ўкраінскага знешнепалітычнага ведамства: “Любая міжнародная міратворчая прысутнасць павінна прадугледжваць вывад з тэрыторыі Ўкраіны ўсіх акупацыйных войскаў, іх наймітаў і зброі, а таксама забяспечваць надзейны кантроль расійска-ўкраінскай мяжы, каб прадухіліць прасоўванне расійскіх вайскоўцаў, зброі, тэхнікі і наймітаў”.

Зразумела, што таксама не можа быць гаворкі і пра прысутнасць ва Ўкраіне ваеннага ці іншага персанала краіны-агрэсара пад выглядам міратворцаў.

Розніца ў падыходах паказвае, што, насуперак некаторым аптымістычным прагнозам, жнівеньскія расійска-амерыканскія перамовы ў Мінску не дазволілі знайсці кампраміс.

Таму Масква спрабуе перахапіць у Кіева ініцыятыву ў тым, што тычыцца міжнароднай ваеннай прысутнасці ў зоне канфлікту. Яе прапановы маюць на мэце з дапамогай ААН замацаваць статус-кво. У выніку падзел
Украіны толькі ўзмацніцца, Расія працягне забяспечваць сваіх намеснікаў- сепаратыстаў і пры гэтым атрымае маску міратворца.

Больш за тое, калі расійскую рэзалюцыю Рада Бяспекі не прыме, крамлёўская прапаганда абвінаваціць Украіну ў адмове ад чарговага “мірнага плану”.

Адначасова гэта спроба легалізацыі “Лугандоніі”. Паказальна, што ў Данецку і Луганску ініцыятыву Пуціна сустрэлі з энтузіязмам.

А прадстаўнік Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы заявіў, што калі рашэнне будзе прынята, яе міратворчыя сілы выканаюць задачы па падтрыманні міру ў поўным аб’ёме.

Дарэчы, крыху дзіўна, што дагэтуль на пуцінскую прапанову не адгукнуўся афіцыйны Мінск, бо яшчэ тры гады таму, у кастрычніку 2014-га, Аляксандар Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу “Еўраньюс” заявіў: “Я быў бы гатовы выкарыстаць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб развесці канфліктуючыя бакі”.

Фармальна беларускія вайскоўцы маюць права ўдзельнічаць у любых аперацыях па падтрыманні міру і ў прымусовых дзеяннях, якія ажыццяўляюцца па рашэнні Рады Бяспекі, аднак у дадзеным выпадку шанцаў
на гэта практычна няма, паколькі згаданая забарона, безумоўна, тычыцца і хаўруснікаў Масквы.

Таму можна быць абсалютна ўпэўненым, што Кіеў не пагодзіцца на удзел беларускіх міратворцаў, нават у складзе кантынгенту ААН, а не АДКБ. Пры ўсіх ягоных сённяшніх рэверансах у бок афіцыйнага Мінску поўнай веры апошняму ўсё ж няма, асабліва на тле ваенных вучэнняў з Расіяй пад умоўнай назвай “Захад-2017”.

Тэмы:, , , , , , , , ,
Каб чытаць больш цікавых і актуальных артыкулаў, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

22 верасня 2017

Драматычны фінал вучэньняў, ці Герастратава слава

Вайсковыя вучэньні «Захад-2017» пра якія так шмат, часта на мяжы гістэрыі паведамлялі сусьветныя мэдыя, нарэшце завяршыліся. Трэба спадзявацца, што наўрад ці ўжо адбудзецца нешта надзвычайнае; расейск
21 верасня 2017

ААН: рэфармаванню не падлягае

Прапановы амерыканскага прэзідэнта па рэфармаванні ААН чакае той жа лёс, што і ўсе папярэднія.
20 верасня 2017

Да канца 2017-га Беларусь і Расія могуць увесці ўзаемнае прызнанне візаў

Да канца 2017 года плануецца ўвесці ўзаемнае прызнанне візаў і вырашыць праблему з пропускам замежнікаў праз беларуска-расійскую мяжу.