Падароск – вялікая вёска ў Ваўкавыскім раёне з насельніцтвам больш чым у 700 чалавек, размешчаная амаль пасярэдзіне паміж Ваўкавыскам і Ружанамі ды вядомая сваім маёнткам сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Менавіта гэты населены пункт быў абраны ўладамі для правядзення 9 верасня раённых “Дажынак”.

Агратрэш ці свята?

Кіраўніцтва і народ

Ужо з 10 гадзін раніцы прадстаўнікі розных гаспадарак Ваўкавыскага раёна актыўна рыхтавалі падворкі, якія неабходна было прадставіць перад кіраўніцтвам. Упрыгожвалі свае месцы і гандлёвыя кропкі. Усталёўвалася сцэна, на якой было запланавана выступленне зорак беларускай эстрады. Усё павінна было падкрэсліваць стан свята, у тым ліку два прыхаваныя за чырвонай тканінай камяні-помнікі, урачыстае адкрыццё якіх было запланавана менавіта на гэты дзень.

Агратрэш ці свята?

Упрыгожванне адной з гандлёвых кропак

Агратрэш ці свята?

Помнік у гонар 510-годдзя Падароска чакае ўрачыстага адкрыцця

Дзеянне пачалося з незвычайнай, здавалася б для беларусаў, пунктуальнасцю – роўна ў 12.00, калі кіраўніцтва Ваўкавыскага раёна на амаль цэлыя дзве гадзіны рушыла ў сваё падарожжа па падворках сельскіх гаспадарак. Кожная з 10 прадстаўленых падрыхтавала выступленне: хто выкарыстаў гарманіста на двухметровым слупе, хто прывёз сапраўднага асла, хто танцы з цыганкамі і пераапранутых у мядзведзя ды свіню супрацоўнікаў, хто задзейнічаў сюжэт з савецкага фільма “Вяселле ў Малінаўцы”, хто спасылаўся на Брэменскіх музыкантаў.

Агратрэш ці свята?

Гарманіст з Падароскага кірмаша на слупе

Агратрэш ці свята?

Пакуль кіраўніцтва частуецца, круціцца карагод

Агратрэш ці свята?

Багаты стол на адным з падворкаў

Агратрэш ці свята?

У танцах

Супрацоўнікі ж дзяржаўнага прадпрыемства “Матвееўцы” выступілі з гумарыстычнымі замалёўкамі на калгаснае жыццё, без усялякай агіды паказаўшы: людзі вёскі ўмеюць над сабою пасмяяцца, можа дзесьці і скрозь слёзы. Ды нездарма іх падтрымала смехам амаль уся прысутная грамада, у тым ліку і высокае кіраўніцтва. Супрацоўніца дома культуры Марына Уладзіміраўна, якая займалася пастаноўкай сцэнкі адзначыла: ідэя цалкам належыць працоўнай моладзі. З-за недахопу часу ў сувязі са жнівом,
рэпетыцыі праводзілі ў абед, ды ўсё падрыхтавалі за нядзелю.

Агратрэш ці свята?

Каля чарговага стала

Агратрэш ці свята?

Упрыгожванне

Агратрэш ці свята?

Творчая моладзь умее жартаваць

Агратрэш ці свята?

Моладзь умее смяяцца над сабою

На кожным падворку “начальства” весялілі і частавалі прысмакамі ды давалі выпіць, мабыць гарбату ці сок. А можа яшчэ якімі смачнымі напоямі. У любым выпадку за гэтым працэсам назіраў натоўп гледачоў, адгароджаных плотам падворкаў, дзе ласавалася кіраўніцтва. На некаторых падворках, каб заняць час, пакуль “начальства” знаходзіцца ля стала, проста танцавалі або спявалі для прысутных, якіх хадзіла ад месца да месца па некалькі соцень.

Як толькі кіраўніцтва адыходзіла, тут жа выступленні спыняліся, артысты пераапраналіся і пачыналі самі частавацца каля сталоў.

Агратрэш ці свята? Чарговы накрыты стол. Для кіраўніцтва

Пры гэтым у пераважнай большасці выпадкаў усё рабілася па-беларуску, шэраг выступленняў былі патдрыхтаваныя на высокім мастацкім узроўні.

Агратрэш ці свята?

Момант аднаго з выступаў

Агратрэш ці свята?

Творчы калектыў адной з гаспадарак Ваўкавыскага раёну

Нават кіраўніцтва адказвала не інакш як “Дзякуй”, “калі ласка”, або “Калгасам кіраваць, гэта табе не танцаваць”. Нарэшце, пасля амаль двух гадзін абход падворкаў скончыўся. У сувязі з гэтым людзі накіраваліся да крэслаў побач з усталяванай сцэнай, дзе павінен быў адбыцца канцэрт.

Але пасля амаль гадзіннага перапынку яшчэ прайшло шэсце гаспадарак, пасля чаго ва ўрачыстай атмасферы адкрылі помнік першай летапіснай згадцы Падароска ў 1507 годзе, гэта значыць 510 гадоў таму і… Дажынкам 2017 года. Пры гэтым усё рабілася ў атмасферы неймавернага патасу і падкрэслівання значэння, быццам на роўных двух такіх падзей – 510 годдзя населенага пункта і “Дажынкі”. Дарэчы, помнік выкананы з густам, нават мае манаграму “МП”, у якой зашыфравана “Маёнтак Падароск”. Але вось ззаду адваротныя бакі адпаліраваных спераду камянёў, разам утвараюць форму, мякка кажучы, не да месца. Магчыма, пры стварэнні гэта проста не кідалася ўвочы. Мабыць, у Беларусі больш няма помнікаў “Дажынкам”, нават рэспубліканскім. А вось у Падароску ўжо ёсць. Няхай і раённым, але хто на гэта зверне ўвагу праз 510 гадоў.

Агратрэш ці свята?

Помнік Падароску і раённым Дажынкам

Затым пачаўся святочны канцэрт, на якім з асабіста мне знаёмых артыстаў выступалі Ларыса Грыбалёва і кампазітар Эдуард Ханок, які ўзгадваў першыя словых сваіх песен – і іх падхопліваў натоўп гледачоў. Нават выканаў адну з песен, якая называецца “Самурай” і зусім не звязана ні з “Дажынкамі”, ні з хлебам, ні вёскай. Але там ёсць “стэп”, “малодшы брат” і гэдык далей. Нездарма спадар Ханок падкрэсліў, што атрымаў ганаровае грамадзянства Расійскай Федэрацыі. З астатніх “зорак” я асабіста нікога не ведаю, але дзеці каля іх стаялі скопам і бралі аўтографы.Агратрэш ці свята?

На канцэрце

Агратрэш ці свята?

Выступае Эдуард Ханок

Агратрэш ці свята?

Канцэртная сцэна

Па заканчэнні канцэрта зорак пачаліся выступленні творчых калектываў, а таксама ўсе жадаючыя мелі магчымасць наведацца ў маёнтак Падароск, размешчаны ў кіламетры ад пляцоўкі, дзе адбываліся “Дажынкі”. Для вяскоўцаў, якія прыехалі з розных куткоў Ваўкавыскага раёна – гэта
сапраўднае свята, эмацыйны стан якога цяжка зразумець гарадскому чалавеку.

Фота аўтара