Максім Танк і яго крымінальная справа

48

Але зараз паэт выступіў у дакументальным жанры, з архіўнай аповесцю «…Натуральны, як лінія небасхілу» — пра беларускага песняра Максіма Танка. У першай палове 1930-х гадоў малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з’яўлялася ў паліцэйскіх рапартах і пратаколах допыту, у пракурорскіх абвінаваўчых актах і судовых пастановах.

— Аповесць — вынік шматгадовай працы ў віленскіх і мінскіх архівах, – распавядаў Леанід Дранько-Майсюк. — У Вільні, у Літоўскім цэнтральным дзяржаўным архіве (LCVA) я прачытаў тры крымінальныя справы, якія польская паліцыя заводзіла на маладога Максіма Танка (тады яшчэ Яўгена Скурко) у 1932, 1933 і 1934 гадах. Дарэчы там у архіве кландайк беларускіх дакументаў. Вось з гэтага цікавага для мяне чытання і нарадзілася аповесць. Мне вельмі спадабаўся беларускі юнак Яўген Скурко. А з Максімам Танкам я быў знаёмы асабіста, у апошнія тры гады жыцця бываў у яго дома, быў тады выдавецкім рэдактарам ягоных паэтычных зборнікаў «Мой каўчэг», «Errata».

 

 

Поделиться ссылкой: