
Стужку здымалі сумесна “Беларусьфільм” і “Масфільм”. У ёй распавядаецца пра беларускага падлетка, які падчас вайны стаў сведкам карных аперацый нацыстаў.
У Савецкім Саюзе кінастужка ў 1986 годзе была прызнаная найлепшай кінакарцінай года і атрымала Дзяржаўную прэмію СССР, перадае “Еўрарадыё“.
На Венецыянскі кінафэст карціну Клімава і Адамовіча прывезлі адрэстаўраванай. Рэстаўрацыяй чатыры месяцы займаліся на “Масфільме”. Канкурэнтамі “Ідзі і глядзі” ў рубрыцы “Кінакласіка” былі фільмы Стывена Спілберга, Мікеланджэла Антаніёні і Бернарда Берталучы.
Галоўны прыз Венецыянскага фестывалю сёлета атрымала стужка “Форма вады” рэжысёра Гільерма дэль Тора.