Ніхто нікога не затрымліваў, не разганяў. Але ўдзельнікаў акцыі было вельмі мала.

Пасля кароткай імпрэзы на Кастрычніцкай плошчы група людзей разам з Міколам Статкевічам, Уладзімірам Някляевым і Паўлам Севярынцам накіравалася да плошчы Перамогі, каб ускласці кветкі ў Вечнага агню. І завершыласяа акцыя на плошчы Якуба Коласа, дзе Статкевіч зачытаў сімвалічную Прысягу на вернасць Айчыне.