Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 7 верасня, каментуючы будучыя расійска-беларускія вучэнні “Захад-2017” падчас выступу ў Вярхоўнай радзе з пасланнем “Аб ўнутраным і знешнім становішчы ва Украіне ў 2017 годзе”.

“Сем тысяч платформаў з салдатамі і тэхнікай наблізіліся або набліжаюцца да нашых межаў… І, на жаль, ніякіх гарантый, што пасля завяршэння манеўраў гэта ўсё вернецца з Беларусі дадому, у нас няма”, — сказаў Парашэнка, словы якога прыводзіць яго прэс-служба.

На думку ўкраінскага лідара, расійска-беларускія вучэнні “Захад-2017” з`яўляюцца адным з доказаў “падрыхтоўкі да наступальнай вайны кантынентальнага маштабу”. “Было б дарэчы назваць іх “Антызахад”, — заявіў ён. — Натуральна, менавіта таму, а не з-за нейкіх іншых прычын мы і ўзмацнілі кантроль на ўсіх участках дзяржаўнай мяжы”.

Як лічыць Парашэнка, з дапамогай гэтых вучэнняў Крэмль “правярае, наколькі гатовыя да вялікай вайны з Захадам не толькі расійскія ўзброеныя сілы, але і ўся расійская дзяржава”.

Вучэнні “Захад-2017” пройдуць з 14 па 20 верасня. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларуская тэрыторыя не стане плацдармам для ўварвання ва Украіну.