
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы правядзе перагаворы і шэраг афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам гэтай краіны, у тым ліку з прэзідэнтам Рамам Натхам Кавіндам і прэм’ер-міністрам Надэндрам Модзі. Будзе абмяркоўвацца развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, турызме, перадае БЕЛТА.
На перагаворах плануецца абмеркаваць і ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі таксама абмяняюцца поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
Адначасова з візітам Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Дэлі адбудзецца Індыйска-беларускі бізнес-форум, на якім пройдуць перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў.