БРІКС: гэтых памыем альбо новых наробім?

29

Днямі ў кітайскім горадзе Сямэне адбыўся 9-ты саміт БРІКС
(арганізацыі, у якую ўваходзяць Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і Паўднёва-
Афрыканская Рэспубліка). У парадку дня было абмеркаванне пытанняў
глабальнай эканомікі, міжнародных і рэгіянальных канфліктаў і
нацыянальнай бяспекі. Да іх гаспадар форуму, старшыня КНР Сі Цзіньпін
дадаў ініцыятыву пашырэння гэтай структуры пад назвай БРІКС-плюс.

Пакуль патэнцыйныя кандыдаты на сяброўства афіцыйна не
абвешчаны, аднак паколькі Пекін запрасіў на саміт Гвінею, Егіпет, Мексіку,
Таджыкістан і Таіланд, можна меркаваць, што менавіта яны стаяць у галаве
чаргі.

Больш за тое, эксперты лічаць, што з цягам часу БРІКС можа ўключыць
у сябе аж да 35 дзяржаў. Да Бразіліі нібыта падцягнуцца яе партнёры па
паўднёваамеріканскім гандлёва-эканамічным союзе MERCOSUR –
Аргенціна, Парагвай, Уругвай, Балівія і Венесуэла. Услед за ПАР могут
пайсці краіны, што ўваходзяць у Супольнасць развіцця Поўдня Афрыкі:
Батсвана, Лесото, Намібія і Свазіленд.

Таксама магчыма далучэнне хаўруснікаў Расіі па Еўраазіяцкім
эканамічным саюзе, найперш Беларусі і Казахстану.

Справа ў тым, што апошнім часам БРІКС шмат крытыкуюць за малую
эффектыўность прымаемых рашэнняў на тле крызісных з’яваў у эканаміцы.
На думку аналітыкаў, з “надзеі чалавецтва” і актыватара глабальнага
экономічнага росту ён ператварыўся проста ў клуб, дзе сябруюць за ўсё
добрае супраць усяго дрэннага.

Кітаю з ягонымі прэтэнзіямі на сусветнае лідэрства склаўшаеся
становішча не падабаецца, і такім чынам ён імкнецца іх падмацаваць. Гэта
нагадвае стары анекдот: муж, гледзячы на сваіх мурзатых дзяцей, пытаецца ў
жонкі: ну што, гэтых памыем альбо новых зробім?

Аднак дасягненне мэты выклікае пэўныя сумненні. Па-першае, такія
краіны як Таджыкістан альбо Батсвана, мякка кажучы, не самыя важныя
гульцы ў свеце як у палітычным, так і ў эканамічным плане, і чакаць, што
яны прынясуць істотную карысць наўрад ці выпадае.

Між тым добра вядома, што чым большай робіцца любая сістэма, тым
больш складаным становіцца забеспячэнне яе нармальнага функцыянавання.
Яскравы прыклад – Еўразвяз, хоць там і нашмат больш агульных
каштоўнасцей, і арганізацыя непараўнальна больш дасканалая.

Да таго ж рэалізацыя новых планаў кітайскай экспансіі непазбежна
прывядзе да зніжэння ролі астатніх заснавальнікаў БРІКС, што ніяк не пасуе,
напрыклад, Маскве. Таму Расія ставіцца да ідэі пашырэння з
насцярожанасцю. Праўда, як трапна заўважыў расійскі эксперт Сяргей
Шэлін, яе ўласныя намеры ўзначаліць агульную антызаходнюю атаку ці хаця
б дабіцца, каб новыя сябры грозным хорам заступаліся за Крэмль, сведчаць
толькі аб дылетантызме дзяржаўнай дыпламатыі.

Яшчэ большага супраціўлення варта чакаць з боку Індыі, для адносінаў
якой з Кітаем характэрны глыбокае разыходжанне інтарэсаў і обвастрэнне
палітычнага і эканомічнага суперніцтва. Так, Нью-Дэлі деманстратыўна
адмовіўся ад удзелу ў арганізаваным Пекінам форуме «Адзін пояс, адзін
шлях», а таксама пачаў збліженне з ЗША.

Чарговым пацверджаннем шматгадовай напружанасці стаў нядаўні
канфлікт у Гімалаях, дзе цягам двух месяцаў узброеныя сілы бакоў
знаходзіліся амаль у стане баявых дзеянняў. І толькі з-за пагрозы, што на
згаданы саміт у Сямэне не прыедзе прэмьер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, і
сама ідэя БРІКС будзе безнадзейна скампраметавана, Пекін пагадзіўся на
ўзаемны адвод войскаў.

Зрэшты, усё гэта не азначае, што пашырэння не адбудзецца –
бюракратыя з цяжкасцю адступаецца ад сваіх імкненняў. Так што, не
выключана, у афіцыйнага Мінску з’явіцца магчымасць для яшчэ большага
павялічэння колькасці кантактаў з блізкімі па духу. На жаль, як паказвае
практыка, жыццё ў краіне ад гэтага не надта паляпшаецца…

Поделиться ссылкой: