Больш за 100 арыгіналаў работ Напалеона Орды будуць прадстаўленыя на выставе ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. Выстава «Напалеон Орда. Ілюстраваная энцыкляпэдыя краіны» адкрыецца 15 верасьня. Упершыню беларускі глядач зможа ўбачыць такую вялікую колькасьць арыгінальных твораў мастака — 110 графічных лістоў, перадае Польскае радыё.
 
У экспазыцыю ўвайшлі пераважна малюнкі з Гарадзенскай, Менскай, Магілёўскай, Віцебскай і Віленскай папак, якія прадстаўляюць архітэктурныя помнікі сучасных тэрыторый Беларусі. Многія з гэтых акварэляў былі літаграфіраваныя ў вялікім графічным праекце «Альбом гістарычных відаў Польшчы, прысьвечаных суайчыньнікам», які Напалеон Орда выдаваў за ўласныя сродкі з 1873 да 1883 год. Беларускаму гледачу больш знаёмыя менавіта літаграфіі з альбома, але выстава дазволіць убачыць акварэльныя арыгіналы, выкананыя майстрам пры падрыхтоўцы альбома.
 
Выставу акварэляў і малюнкаў выдатнага дзеяча беларускай і польскай культуры XIX стагодзьдзя, мастака, кампазытара й піяніста Напалеона Орды Нацыянальны мастацкі музэй праводзіць сумесна з Нацыянальным музэем у Кракаве. Выстава прымеркаваная да сьвяткаваньня 210-й гадавіны з дня нараджэньня мастака. Калекцыя акварэляў Напалеона Орды Нацыянальнага музэя ў Кракаве зьяўляецца вялікім рэпрэзэнтатыўным зборам, які налічвае 1 тыс. 27 малюнкаў.
 
Большую частку гэтай калекцыі — 977 лістоў — падарыла Кракаўскаму музэю ў 1886 годзе Канстанцыя Скірмунт (1851-1934), беларуская публіцыстка й гісторык, якая даводзілася мастаку ўнучатай пляменьніцай (яе маці, скульптар Алена Скірмунт, была дачкою ягонай сястры Гартэнзіі).
 
Выстава праводзіцца пры падтрымцы Польскага інстытуту ў Менску й пасольства Польшчы ў Беларусі й будзе працаваць да 3 сьнежня.

Больш за 100 арыгіналаў работ Напалеона Орды будуць прадстаўленыя на выставе ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. Выстава «Напалеон Орда. Ілюстраваная энцыкляпэдыя краіны» адкрыецца 15 верасьня. Упершыню беларускі глядач зможа ўбачыць такую вялікую колькасьць арыгінальных твораў мастака — 110 графічных лістоў.

У экспазыцыю ўвайшлі пераважна малюнкі з Гарадзенскай, Менскай, Магілёўскай, Віцебскай і Віленскай папак, якія прадстаўляюць архітэктурныя помнікі сучасных тэрыторый Беларусі.

Многія з гэтых акварэляў былі літаграфіраваныя ў вялікім графічным праекце «Альбом гістарычных відаў Польшчы, прысьвечаных суайчыньнікам», які Напалеон Орда выдаваў за ўласныя сродкі з 1873 да 1883 год. Беларускаму гледачу больш знаёмыя менавіта літаграфіі з альбома, але выстава дазволіць убачыць акварэльныя арыгіналы, выкананыя майстрам пры падрыхтоўцы альбома.

Выставу акварэляў і малюнкаў выдатнага дзеяча беларускай і польскай культуры XIX стагодзьдзя, мастака, кампазытара й піяніста Напалеона Орды Нацыянальны мастацкі музэй праводзіць сумесна з Нацыянальным музэем у Кракаве.

Выстава прымеркаваная да сьвяткаваньня 210-й гадавіны з дня нараджэньня мастака. Калекцыя акварэляў Напалеона Орды Нацыянальнага музэя ў Кракаве зьяўляецца вялікім рэпрэзэнтатыўным зборам, які налічвае 1 тыс. 27 малюнкаў.

Большую частку гэтай калекцыі — 977 лістоў — падарыла Кракаўскаму музэю ў 1886 годзе Канстанцыя Скірмунт (1851-1934), беларуская публіцыстка й гісторык, якая даводзілася мастаку ўнучатай пляменьніцай (яе маці, скульптар Алена Скірмунт, была дачкою ягонай сястры Гартэнзіі).

Выстава праводзіцца пры падтрымцы Польскага інстытуту ў Менску й пасольства Польшчы ў Беларусі й будзе працаваць да 3 сьнежня.