«Мы будзем уважліва сачыць за ходам вучэнняў і мы на варце, хоць і захоўваем спакой, бо не бачым непасрэднай пагрозы ніводнаму з саюзнікаў НАТА», — сказаў ён.

Раней у сераду Столтэнберг заявіў, што НАТА накіруе трох назіральнікаў на вучэнні «Захад-2017». «Мы атрымалі запрашэнне ад Расіі і Беларусі і адпраўляем трох экспертаў на вучэнні», — паведаміў ён. Пры гэтым ён заклікаў да большага ўзроўню транспарэнтнасці гэтых манеўраў.

Вучэнні «Захад-2017» пройдуць з 14 па 20 верасня.