Злачынцу, які абрабаваў банк пад Полацкам, пакуль не знайшлі

16

Нагадаем, што напад на аддзяленне «Беларусбанка» у вёсцы Фарынава Полацкага раёна адбыўся ў сакавіку гэтага года. Днём невядомы мужчына зайшоў у банк, напаў з электрашокерам на касіра і скраў 10 тысяч 500 беларускіх рублёў. Камеры відэаназірання рабаўніка не спынілі, бо яго твар быў схаваны.

З моманту нападу на банк прайшло паўгода. Мы вырашылі пацікавіцца ходам расследавання.

– Крымінальная справа была ўзбуджаная па ч. 2 артыкула 207 ККРБ, разбой здзейсніны з пранікненнем у жыллё з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры.   сказала «Народнай Волі» афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава. – На сённяшні дзень злачынства застаецца не раскрытым. Папярэдняе расследаванне прыпынена ў сувязі з не ўсталяваннем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага. Але праца супрацоўнікаў унутраных спраў працягваецца: следчымі дадзена даручэнне на ўсталяванне падазраванай асобы. У выпадку яе ўстанаўлення расследаванне будзе адноўлена.

 


Няма запісаў для адлюстравання