Юбілейны сезон Вялікага тэатра Беларусі стане сезонам прэм’ер

9

Першай прэм’ерай стане опера “Травіята” Джузэпэ Вердзі, над якой працуе Андрэйс Жагарс, прэм’ера яе адбудзецца 8 і 10 верасня. У гэтым сезоне таксама рыхтуецца прэм’ера балета “Карсар”, у лютым будучага года гледачам прадставяць абноўленую версію оперы “Тоска” Джакама Пучыні, а ў красавіку адбудзецца прэм’ера “Багемы” Пучыні.

У бягучым годзе над абнаўленнем балета “Спартак” працуе Валянцін Елізар’еў. Вялікі тэатр Беларусі адзначыць юбілей Валянціна Елізар’ева дзвюма маштабнымі падзеямі: 31 кастрычніка грандыёзны балет “Спартак”, 2 лістапада юбілейны вечар з удзелам зорак сусветнага і беларускага балета.

Уладзімір Грыдзюшка расказаў таксама аб маштабных планах юбілейнага года, а 85-годдзе Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адзначыць у маі будучага года. У сярэдзіне кастрычніка будучага года публіку чакаюць дзве прэм’еры: оперна-балетны вечар – спектаклі “Іаан” (балетмайстры Юлія Дзятко, Канстанцін Кузняцоў) і “Саламея” Рыхарда Штрауса (рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ), нацыянальны праект – балет “Настасся” ў пастаноўцы Юрыя Траяна.

Застаюцца ў юбілейным годзе ўсе знакавыя праекты тэатра – Калядны оперны форум, міжнародны калядны конкурс вакалістаў, Вялікі калядны баль, Балетнае лета ў Вялікім і іншыя, што добра зарэкамендавалі сябе і атрымалі прызнанне публікі.

Застаюцца ў юбілейным годзе ўсе знакавыя праекты тэатра – Калядны оперны форум, міжнародны калядны конкурс вакалістаў, Вялікі калядны баль, Балетнае лета ў Вялікім і іншыя, што добра зарэкамендавалі сябе і атрымалі прызнанне публікі.

Поделиться ссылкой: