Выданне пад назвай “Чужы сярод чужых. Павел Аляксюк і
беларускія “паланафілы” знаёмяць нас з беларускім дзеячом, зусім
невядомым шырокаму колу.

А гэта быў найактыўнейшы карэспандэнт “Нашай нівы”, які ў
рэвалюцыйным Мінску спрачаўся з бальшавіком Фрунзе, займаўся
пытаннямі стварэння беларускага войска, кіраваў першым беларускім
мітынгам у Гародні: “Актыўнасць якога зашкальвала”. З ім звязана першая
грашовая пазыка БНР ад Украіны і фінансаванне атрадаў Булак-Булаховіча.
Ён жа спрабаваў арганізоўваць беларускую справу на польскія грошы. Усё
гэта Павал Аляксюк. Гісторык Андрэй Чарнякевіч адзначыў пра героя сваёй
новай кнігі: “Аляксюк здолеў сумясціць у сабе рамантычнае замілаванне
Беларуссю, абсалютна немаральныя і неэтычныя ўчынкі, вельмі якасную
ролю паліттэхнолага, і ў выніку знікнуць з палітычнай сцэны, захаваўшы
сабе некалькі дзесяцігоддзяў жыцця”.

У яго біяграфіі шмат цікавых фактаў. Напрыклад, у часы Расійскай
імперыі ён шэраг матэрыялаў напісаў для літоўскага польскамоўнага
часопіса “Літва”. У адным з лістоў, які дадаваны 1909 годам, ён, на той час
гродзенскі гімназіст, пазначаны адваротны адрас: “Горадня, Беларусь”: “Ён
быў першы, хто змясціў Гародню вось так, літаральна ў Беларусі. На той
момант гэта цяжка было ўявіць”.

Пазней беларускія дзеячы за ўчынкі Алексюка называлі яго
“Нацыяналіст і кар’ерыст з неўстойлівымі палітычнымі поглядамі”,
“авантурыст”, “беларускі Азеф” і, ўрэшце, “беларускі вырадак”

Над кнігай пра Аляксюка Андрэй Чарнякевіч працаваў некалькі апошніх
гадоў пасля звальнення з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі
Купалы.

Ад беларускага нацыяналіста да беларускага “вырадка”

Ад беларускага нацыяналіста да беларускага “вырадка”

Ад беларускага нацыяналіста да беларускага “вырадка”