Паводле яго слоў, надвор’е ў асноўным будзе вызначаць маларухомы цыклон з цэнтрам над усходам Беларусі. У сераду, 6 верасня, на большай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу ў асобных раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночны 4—9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу плюс 8—14°С, днём плюс 10—16°С, у паўднёвых і заходніх раёнах да плюс 18°С, паведамляе БелаПАН.

У чацвер, 7 верасня, ноччу пераважна па паўночным усходзе і паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу плюс 5—11°С, днём плюс 10—17°С.

Кароткачасовыя дажджы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць і ў пятніцу, 8 верасня. Тэмпература ўначы складзе плюс 6—12°С, днём стане крыху цяплей — плюс 12—18°С, па поўдні — да плюс 20°С.

«У выхадныя дні дажджоў стане менш і яшчэ пацяплее», — падсумаваў сіноптык.