Ён  лічыць, што замовы на спецыялістаў у ВНУ павінны застацца, але выпускнікі мусяць самі выбіраць: захочуць – паедуць працаваць па размеркаванні , не захочуць – знойдуць месца самі. Абавязковае размеркаванне, на ягоную думку, трэба пакінуць толькі для медыкаў і педагогаў.

Дарэчы, самі ж дэпутаты і могуць рэалізаваць прапанову Марзалюка. Паводле нашых законаў, змены ў Кодэкс аб адукацыі могуць ініцыіраваць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў альбо Мінадукацыі.

Цікава: будзе Ігар Марзалюк адстойваць сваю прапанову ці ўсё гэта было сказана дзеля чырвонага слоўца?

Дарэчы, дэпутат Марзалюк не адзіны, хто агучыў праблему размеркавання студэнтаў. З 2014 году у Беларусі рэалізоўваецца праграма “Размеркаванне”, якую ініцыіравала Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання пры Інфармацыйна-практычным установе «Студэнцкая фабрыка думкі». Сёлета да праграмы далучыліся Задзіночанне беларускіх студэнтаў і Праваабарончы цэнтр «Вясна». І за перыяд са студзеня па чэрвень 2017 года за прававой дапамогай да экспертаў праграмы звярнуліся больш за 300 навучэнцаў і студэнтаў, якія палічылі, што іх правы пры размеркаванні былі парушаны. Гэтыя і іншыя прыклады сталі нагодай для звароту Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання ў Савет міністраў, Міністэрства адукацыі і Палату прадстаўнікоў з прапановамі па ўдасканаленні сістэмы размеркавання. І, дарэчы. пакуль атрыманы адзіны адказ – з Палаты прадстаўнікоў за подпісам намесніка старшыні камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Таццяны Якубовіч. Парламентарый паабяцала, што высновы, якія прадаставіла Братэрства стануць «дапамогай у працы над праектам Кодэкса аб адукацыі, калі ён будзе ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь».