Гэта ўжо не першы аб’ект, ад якога хоча пазбавіцца наваполацкае прадпрыемства. Два гады таму гораду былі перададзены дзіцячыя садкі, інтэрнаты і аздараўленчы лагер.

У студзені кіраўніцтва «Нафтана» адмовілася спансіраваць аднайменную футбольную каманду, патлумачыўшы гэта складаным фінансавым становішчам на заводзе. У выніку ўдзел клуба ў чэмпіянаце Беларусі апынуўся пад пытаннем, а ў каманды паўсталі сур’ёзныя даўгі.

Акрамя гэтых аб’ектаў НПЗ адмовіўся ад утрымання гасцініцы ў Наваполацку, а таксама выставіў на аўкцыён сваю рэзідэнцыю пад Масквой. Першапачаткова аб’ект выстаўляўся на аўкцыён за 6,3 мільёна долараў. Пазней кошт знізілі да 4, 4 мільёнаў. Але інфармацыі аб новым уладальніку рэзідэнцыі так і не з’явілася.

На днях стала вядома, што завод прадае цяпліцы ў вёсцы Гваздова пад Полацкам. Гаспадарчы комплекс складаецца з чатырох цяпліц для вырошчвання агародніны па галандскай тэхналогіі, а таксама службовых памяшканняў: вагавой, сховішчаў і кацельні.

Гэта ўжо другая спроба продажу аб’екта.