Электратаксі могуць з’явіцца на вуліцах Мінска ў 2019 годзе

11

На эксперыментальным узоры электрамабіля мы адпрацуем тэхналагічныя і канструктарскія рашэнні, каб затым вырабіць доследныя ўзоры розных па магутнасці і прызначэнні электрамабіляў. Мы нацэлены перш за ўсё на стварэнне электратаксі. Гэта дасць магчымасць ацаніць электрамабіль у гарадскіх умовах. Мы ўжо абмяркоўвалі гэта з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама, і нашу ідэю падтрымліваюць. Калі ўсё пойдзе згодна з планам, электратаксі могуць з’явіцца на вуліцах Мінска ўжо ў 2019 годзе“, – сказаў Алег Елавой.

Плануецца, што электратаксі будуць больш простым варыянтам электрамабіля з меншай магутнасцю і будуць прызначаны для перамяшчэння па Мінску і прыгарадзе.

Мы запускаем і іншы праект, у выніку якога будзе створаны электрамабіль большай магутнасці. Яго змогуць выкарыстоўваць службы дастаўкі, магчыма, экстранныя службы, ён будзе прыдатны для больш далёкіх паездак, перамяшчэння паміж гарадамі. Ёсць задума стварыць яшчэ і трэці варыянт беларускага электрамабіля – нешта падобнае на суперкар Tesla“, – дадаў намеснік гендырэктара.

У Беларусі плануецца распрацаваць і айчынны акумулятар для электрамабіля.

Мы хочам замяніць літыеіонны акумулятар на беларускі акумулятар з графенападобнага матэрыялу, што распрацоўваецца ў НПЦ па матэрыялазнаўстве. Ён будзе таннейшы па цане і не ўступаць па магутнасці зараду, якая ўплывае на працягласць работы і прабег электрамабіля“, – растлумачыў Алег Елавой.

Вучоныя пачалі ўжо работу над доследнымі ўзорамі электрамабіля. Плануецца, што гэтыя ўзоры будуць гатовы да снежня 2018 года, затым пройдуць выпрабаванні і сертыфікацыю, а з 2019-га ў Беларусі ўжо можа быць арганізавана ўласная вытворчасць электрамабіляў.

Поделиться ссылкой: