З панядзелка надвор’е зноў пагаршаецца: дажджы амаль па ўсёй краіне

6
 На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах — моцныя дажджы. Удзень месцамі магчымыя навальніцы.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты, удзень пры навальніцах ён будзе ўзмацняцца да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 11 да 17 градусаў цяпла, удзень будзе 20-26 градусаў вышэй за нуль, а на захадзе краіны — 14-19 са знакам плюс, перадае Еўрарадыё  са спасылкай на Белгідрамет.

Поделиться ссылкой: