Беларусь у 2018 годзе не збіраецца браць новыя крэдыты (відэа)

5

Беларусь збіраецца захаваць у 2018 годзе золатавалютныя рэзервы ў памеры не менш за 6 мільярдаў долараў. Пра гэта ў праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” заявіў першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, знешнія плацяжы ў аб’ёме больш за 3 млрд долараў плануецца абслугоўваць “за кошт працы эканомікі”. Новыя ж крэдыты беларускі ўрад браць у наступным годзе не збіраецца. Толькі чакаюцца два траншы крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Поделиться ссылкой: